Перайсці да зместу

Эўклаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эўклаз
Эўклаз з Бразіліі
Формула AlBe[SiO4](OH)
Прымесь Ge, Мп, Si, Сг, Pb, Sn, Zn, Ti, Y, Yb, В.
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер Бясколерны, колеру марской хвалі ці бледна-блакітны
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты
Цвёрдасць 7,5
Спайнасць Дасканалая
Злом Ракавісты
Шчыльнасць 3,10 г/см³
Сінгонія Манаклінная
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення 1,652 - 1,672
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эўклаз (ад стар.-грэч.: εὐ- — добра і κλάσις — пералом, разбіванне) — рэдкі мінерал класа сілікатаў, сілікат алюмінія і берылія.

Упершыню эўклаз быў апісаны ў 1792 годзе французскім мінералогам Р. Ж. Гаюі.

Сустракаецца ў пегматытах і ў россыпах. Самае вядомае радовішча знаходзіцца ў Бразіліі (Ору-Прэту). Таксама маюцца радовішчы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Зімбабвэ, Танзаніі, Мазамбіку, Індыі, Італіі (Бальцана), Аўстрыі (Раўнарыс), Расіі (Урал, Якуція).

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.