Эўразія

Эўра́зія (Эўропа + Азія) — звышкантынэнт Зямлі, часта разглядаецца як кантынэнт альбо частка звышкантынэнту Эўрафразіі. Плошча — 54,79 млн км², насельніцтва — 4,6275 млрд чалавек (2005). Уважаецца за найбуйнейшы і найбольш густанаселены кантынэнт на Зямлі, які складаецца з Эўропы і Азіі[1][2]. Разьмешчаны перадусім паміж Паўночным і Ўсходнім паўшар’ямі, абмываецца Атлянтычным акіянам на захадзе, Ціхім акіянам на ўсходзе, Арктычным акіянам на поўначы. На поўдзень да Эўразіі месьціцца Міжземнае мора і Індыйскі акіян. Гістарычна падзел паміж Эўропай і Азіяй на дзьве розныя часткі сьвету заўсёды быў на сацыяльна-культурным узроўні, таму ня меў выразнай фізычнай мяжы паміж імі. У геалёгіі Эўразія часта прылічыюць да адзінага цьвёрдага мэгаблёку, аднак цьвёрдасьць Эўразіі абмяркоўваецца і грантуецца на полеамагнітных зьвестак[3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Nield, Ted. «Continental Divide». Geological Society.
- ^ «How many continents are there?». National Geographic Society.
- ^ Pavlov, V.E. (2012). «Siberian Paleomagnetic Data and the Problem of Rigidity of the Northern Eurasian Continent in the Post Paleozoic». Izvestiya, Physics of the Solid Earth. 48 (9–10): 721—737. — doi:10.1134/S1069351312080022.
- ^ Li, Yong-Xiang; Shu, Liangshu; Wen, Bin; Yang, Zhenyu; Ali, Jason R. (1.09.2013). «Magnetic inclination shallowing problem and the issue of Eurasia’s rigidity: insights following a palaeomagnetic study of upper Cretaceous basalts and redbeds from SE China». Geophysical Journal International (англ.). 194 (3): 1374—1389. doi:10.1093/gji/ggt181.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |