Эўропа (спадарожнік)
| Эўропа | |
| Адкрыцьцё | |
|---|---|
| Адкрывальнік | Галілео Галілей і Сыман Марыюс[d] |
| Месца | Падуанскі ўнівэрсытэт |
| Дата | 8 студзеня 1610 |
| Абазначэньні | |
| Названа ў гонар | Эўропа[d] |
| Парамэтры арбіты | |
| Апацэнтар | 676 938 км |
| Пэрыцэнтар | 664 862 км |
| Вялікая паўвось | 671 100 км |
| Эксцэнтрысытэт | 0,009 |
| Сыдэрычны пэрыяд | 3,551181 содні[1] |
| Нахіленьне | 0,0082 радыян і 0,031 радыян[2] |
| Ёсьць спадарожнікам | Юпітэр |
| Фізычныя характарыстыкі | |
| Сярэдні радыюс | 1560,8 ± 0,5 км |
| Маса | 47,986 ± 0,001 Ёг[3] |
| Сярэдняя шчыльнасьць | 3,013 ± 0,005 грамаў на кубічны сантымэтар[3] |
| Гравітацыя на паверхні ля экватару | 1,314 м/с² |
| Альбэда | 0,64 |
Эўро́па ці Юпі́тэр II — найменшы з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра, шосты паводле аддаленасьці з 95 ягоных спадарожнікаў. Адначасна ён шосты паводле памеру спадарожнік у Сонечнай сыстэме. Эўропа адкрытая незалежна адно ад аднаго Сыманам Марыюсам і Галілео Галілеем; Марыюс даў ёй назву паводле фінікійскай багіні, маці цара крыцкага Мінаса і Зэўсавай каханкі.
Эўропа памерам крыху саступае Месяцу і складаецца з сылікатных камянёў ды зьледзянелай коркі; ядро, падобна, жалеза-нікелевае(d). Атмасфэрны слой вельмі тонкі, пераважна складзены з тлену. Паверхня спадарожніка бела-бэжавая, парэзаная трэшчынамі, існуе невялікая колькасьць кратэраў. Найперш Эўропу назіралі зямнымі тэлескопамі, а з пачатку 1970-х яе абляталі касьмічныя зонды.
Эўропа мае найраўнейшую паверхню між усіх вядомых цьвёрдых целаў Сонечнай сыстэмы. Пад паверхняй знаходзіцца акіян, у якім тэарэтычна можа паўстаць жыцьцё ў выглядзе аднавузавых і бактэрыяпадобных арганізмаў. З дапамогай тэлескопу Габла на спадарожніку выявілі вадзяныя слупы, магчыма ўтвараныя крыягейзэрамі. Эфэкт вывяржэньня вады можа дапамагчы ў пошуках падкоркавага жыцьця нават без патрэбы высадкі на спадарожнік. Пакуль што на Эўропу не сядаў ніводны касьмічны апарат.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль Эўропы на бачыне НАСА