Юзаф Дамброўскі (пілот)
Юзаф Дамброўскі | |
---|---|
польск.: Józef Dąbrowski | |
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1897 |
Месца нараджэння | Жлобін |
Дата смерці | 6 чэрвеня 1920 (23 гады) |
Месца смерці | Тарашчанскі павет |
Грамадзянства |
![]() Польшча (1918—1939) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Юзаф Дамброўскі (4 красавіка 1897, Жлобін — 6 чэрвеня 1920, Кіеў) — сяржант-пілот Войска Польскага ў міжваеннай Польшчы, кавалер ордэна Virtuti Militari.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння гарадской школы ў Жлобіне 14 жніўня 1914 года быў прызваны ў армію Расійскай імперыі. Служыў у пяхоце, удзельнічаў у баях супраць немцаў. За адвагу неаднаразова адзначаўся ў баявых загадах і атрымаў некалькі баявых узнагарод. 7 ліпеня 1917 года быў павышаны да звання сержанта.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дэзертаваў і выехаў у Францыю. 22 сакавіка 1918 года быў прыняты ў Армію Польшчы ў Францыі і накіраваны ў лётную школу. Пасля яе заканчэння трапіў у 39-ю эскадру самалётаў «Брэге», якая ў 1920 годзе стала 16-й выведвальнай эскадрай.
У часе польска-савецкай вайны праводзіў шмат баявых вылетаў, падтрымліваючы атаку 13-й пяхотнай дывізіі пад Казятын, Магарынцамі і Уманню (27 красавіка — 15 мая 1920 года).
6 чэрвеня 1920 года разбіўся падчас прызямлення на кіеўскім аэрадроме пасля баявога вылету. Паводле найбольш верагоднай версіі, загінуў падчас палёту, а кіраванне самалётам спрабаваў пераняць падпаручнік Станіслаў Рудніцкі, які ня змог бяспечна прызямліцца.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Па смерці ўзнагароджаны:
- Палявой адзнакай пілота
- Срэбраны Крыж Ордэна Virtuti Militari № 8140
- Крыж Адвагі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Marian Romeyko. Ku Czci Poległych Lotników. Księga Pamiątkowa. Warszawa: Wydawnictwo Komitetu Budowy Pomnika Poległych Lotników, nakład Lucjana Złotnickiego, 1933.
- Józef Zieliński, Waldemar Wójcik. Lotnicy − Kawalerowie Orderu Wojennego Virtuti Militari. Tom 1: Wojna polsko-bolszewicka 1919—1920. Warszawa-Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2005. ISBN 8374412437.
- Асобы
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 1920 годзе
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Нарадзіліся ў Жлобіне
- Атрымаўшыя Палявую адзнаку пілота
- Падафіцэры авіяцыі II Рэчы Паспалітай
- Загінулыя ў польска-савецкай вайне
- Польскія лётчыкі ў польска-савецкай вайне
- Жаўнеры Арміі Польшчы ў Францыі
- Пілоты 16-й выведвальнай эскадры
- Польскія лётчыкі
- Удзельнікі польска-савецкай вайны (Польшча)
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Пахаваныя ў Кіеве