Юз Аляшкоўскі
| Юз Аляшкоўскі | |
|---|---|
| руск.: Иосиф Ефимович Алешковский | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Иосиф Хаимович Алешковский |
| Псеўданімы | Юз |
| Дата нараджэння | 21 верасня 1929[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 сакавіка 2022[3][4] (92 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Хаім Іосіфавіч Аляшкоўскі[d] |
| Жонка | Irina Nikiforova[d] |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, аўтар-выканаўца, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, гітарыст, музыкант, паэт-песеннік, празаік |
| Мова твораў | руская |
| Прэміі |
A. S. Pushkin Award[d] (2001) |
| Узнагароды | |
| yuz.ru | |
Юз Аляшкоўскі (сапраўднае імя Іосіф Яфімавіч Аляшкоўскі; 21 верасня 1929, Краснаярск, Сібірскі край — 21 сакавіка 2022, Тампа, Фларыда) — празаік, паэт і сцэнарыст, аўтар-выканаўца песень. З 1979 году жыў у ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1929 годзе ў расійскім Краснаярску. Ягоны бацька Хаім нарадзіўся ў беларускім Мазыры.
Адзін з самых вядомых твораў Аляшкоўскага — песня 1959 года «Таварыш Сталін, вы вялікі вучоны», напісаная ад асобы палітвязня.
Эміграваў з сям’ёй у ЗША ў 1979 годзе, пасля публікацыі ў самвыдатаўскім альманаху «Метраполь» тэкстаў ягоных «лагерных» песень.
Лаўрэат Нямецкай Пушкінскай прэміі, прысуджанай у 2001 годзе па сукупнасці — «за творчасць, якая ствараецца пісьменнікам з 50-х гадоў, што зрабіла яго адной з вядучых асоб рускай літаратуры XX стагоддзя». У 2011 годзе «Маленькі турэмны раман» Юза Аляшкоўскага заняў першае месца ў намінацыі «буйная проза» «Рускай прэміі» — галоўнага міжнароднага літаратурнага конкурсу для рускамоўных пісьменнікаў з усяго свету.
Памёр у ЗША ва ўзросце 92 гадоў у 2022 годзе.
Зноскі
- ↑ Juz Aleškovskij // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ АЛЕШКОВСКИЙ Юз Ефимович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 60–62. — ISBN 5-94848-245-6
- ↑ Умер писатель и исполнитель Юз Алешковский
- ↑ Алешковский Юз // ПроДетЛит — 2019.