Юліяна Кёлер
Юліяна Кёлер | |
---|---|
ням.: Juliane Köhler | |
![]() | |
Род дзейнасці | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1965[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
![]() Bavarian Culture Prize[d] (2019) |
![]() |
Юліяна Кёлер (ням.: Juliane Köhler; нар. 6 жніўня 1965, Гётынген) — нямецкая актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і акцёра лялечнага тэатра. Скончыла вальдорфскую школу, два гады вучылася ў акцёрскай студыі Gmelin у Мюнхене. У 1985—1988 гадах навучалася акцёрскаму майстэрству ў Уты Хаген у Нью-Ёрку. Брала ўрокі балета ў Даніэлы Глюк у Мюнхене. У 1988 годзе атрымала прапанову ад Ніжнясаксонскага дзяржаўнага тэатра ў Гановеры і з гэтага часу з’яўлялася на тэатральных падмостках у Германіі.
У 1993 годзе Кёлер перайшла на службу ў Баварскі дзяржаўны драматычны тэатр у Мюнхене і афіцыйна ўваходзіць у ягоную трупу з 1997 года. З-за затрымак у здымках фільма «Эмэ і Ягуар» Кёлер не паспела на спробы ў спектакль «Кетхен з Гейльброна, або Выпрабаванне агнём» у мюнхенскі Рэзідэнцтэатр. Пазней атрымала запрашэнне ад Мюнхенскага камернага тэатра. З восені 2001 года Юліяна Кёлер зноў знаходзіцца ў трупе Баварскага дзяржаўнага драматычнага тэатра.
Кінакар’ера Юліяны Кёлер пачалася ў 1990-х гадах. У 1999 годзе, якая стала для яе прарыўным, яна знялася ў двух кінастужках: «Эмэ і Ягуар» і «Кнопка і Антон» паводле аднайменнага твора Эрыха Кестнера. У 2001 годзе Кёлер адыграла галоўную ролю ў «Нідзе ў Афрыцы». У 2004 годзе Олівер Хіршбігель даў Кёлер ролю Евы Браўн у фільме «Падзенне». У кароткаметражным фільме «Габер» (2008) Юліяна Кёлер сыграла ролю жонкі хіміка Фрыца Габера Клары Імервар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Juliane Köhler // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Juliane Köhler // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121744396 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.