Юлі Кузьняцоў
| Юлі Кузьняцоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 жніўня 2003[1] (22 гады) | |
| Рост | 179 см[2] | |
| Вага | 78 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Славія Мазыр | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2023 | Менск | 45 (0) |
| 2022 | → Нафтан | 15 (1) |
| 2024— | Славія Мазыр | 32 (1) |
| Зборныя | ||
| 2021 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2022—2023 | Беларусь (да 21) | 8 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ю́лі Андрэевіч Кузьняцо́ў (нар. 2 жніўня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і моладзевай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў займацца футболам у наваполацкім «Нафтане», але яшчэ маладзёнам апынуўся ў структуры «Менску». З 2020 году пачаў прыцягвацца да гульняў за дубль. 24 красавіка 2021 году дэбютаваў за асноўную менскую дружыну ў найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на зьмену ў канцы сустрэчы супраць менскага «Дынама» (1:3). З чэрвеня стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе каманды. У ліпені 2021 году склаў новы кантракт зь «Менскам»[4].
У чэрвені 2022 году быў аддадзены ў арэнду «Нафтану»[5], дзе замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе выйсьці ў найвышэйшую лігу. У студзені 2023 году па вяртаньні з арэнды стаў трэнавацца зь «Менскам»[6]. У сэзоне 2023 году быў асноўным паўабаронцам сталічнага клюбу.
У пачатку 2024 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў лютым перайшоў у мазырскую «Славію»[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2019 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць моладзевай зборнай Расеі (1:6), дзе адзначыўся голам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://fcnaftan.com/node/6034
- ^ а б в г https://fcslavia.by/ru/player/kuznecov-0
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/yuli_kuznetsov/
- ^ Юлий Кузнецов продлил контракт с «Минском» (рас.) ФК «Менск».
- ^ "Минск" отдал Юлия Кузнецова в аренду "Нафтану" (рас.) Football.by.
- ^ В товарищеском матче "Минск" минимально уступил "Волне" (рас.) Праверана 2023-01-22 г.
- ^ Юлий Кузнецов стал игроком "Славии" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball