Перайсці да зместу

Юрый Іванавіч Губарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрась Губарэвіч)
Юрый Іванавіч Губарэвіч
Дата нараджэння 23 лютага 1978(1978-02-23) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Рух "За Свабоду"
Член у
Род дзейнасці палітык
hubarevich.by (бел.)

Юрый Іванавіч Губарэвіч (нар. 23 лютага 1978, Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, старшыня Руху «За Свабоду», каардынатар Кадравага рэзерву[1].

Бацькі — інжынеры-будаўнікі[2].

У 1996—1998 гадах — адзін з арганізатараў Маладога Фронту, член яго Цэнтральнага савета. У 1998—1999 гадах — выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць». У 1999—2000 гадах — рэгіянальны каардынатар Моладзевага інфармацыйнага цэнтра[3].

У 2000 годзе скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці інжынер-электрык. У 2003 годзе атрымаў дыплом магістра дзяржаўнага кіравання ў Львоўскім рэгіянальным інстытуце дзяржаўнага кіравання[uk] Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны[3].

Вярнуўся ў Белаазёрск. Разам з іншымі актывістамі на мясцовыя выбары 2003 года яны вылучылі на большасць акруг кандыдатаў і выйгралі. Дэмакраты атрымалі большасць, а Юрый Губарэвіч, як лідар гэтай групы, з’яўляўся намеснікам старшыні Белаазёрскага гарсавета ў сакавіку-снежні 2003 года. Пасля давыбараў быў пазбаўлены пасады. Да 2007 года — дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2003—2004 гадах — рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс».

У 2003—2008 гадах — старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. У 2004—2005 гадах — дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага ПУП «Палард». У 2004 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў. З 2006 года — намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва „Еўрапейская хваля“». У 2006 годзе — давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага штаба Аляксандра Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах[3].

У 2007—2009 гадах — намеснік старшыні Партыі БНФ. У 2007 годзе абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2008 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў[3].

У 2012 годзе абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду», у кастрычніку 2016 года — старшынёй арганізацыі[4]. У 2016 годзе балатаваўся ў Мінску.

У 2017 годзе прыняў удзел у «Маршах недармаедаў» у Мінску і Маладзечне. Пасля акцыі ў Маладзечне быў затрыманы і 11 сакавіка асуджаны на 15 сутак арышту[5]. У 2018 годзе — кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета[6].

Вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Прымаў удзел у праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі: лідыраваў пасля першага этапу, на другім — заняў другое месца[7]. Трэці этап (Кангрэс дэмсіл) не адбыўся праз COVID-19[8].

19 чэрвеня 2020 года асуджаны на 15 сутак за пікет па зборы подпісаў: суд палічыў яго несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам[9]. Пазней зняў кандыдатуру, заявіўшы, што ў выбарах «няма рэшткаў вяршэнства закону»[7].

Падчас пратэстаў 2020 года стаў сябрам Каардынацыйнай рады[10]. 2 верасня дапытаны як сведка па справе аб дзейнасці Рады. Перадаў заяву ў СК аб узбуджэнні справы[11] па ч. 3 арт. 357 КК у дачыненні да «грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі», якому інкрымінуюцца фальсіфікацыі выбараў і захоп улады.

Грамадская дзейнасць пасля 2020

[правіць | правіць зыходнік]

Адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве[12].

З лістапада 2022 года — намеснік Паўла Латушкі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі па транзіце ўлады. Куруе працу па падрыхтоўцы кадравага рэзерву для новай Беларусі[13].

У красавіку 2025 года абраны каардынатарам ад Каардынацыйнай рады ў групу па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе[14].

Разведзены, мае дзвюх дачок[3].

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Кадровый резерв для Новой Беларуси. pr-belarus.org. Праверана 21 жніўня 2023.
  2. nashaniva.by
  3. а б в г д Юрась Губарэвіч(недаступная спасылка)
  4. https://www.svaboda.org/a/28057018.html
  5. Лебедько, Рымашевский и Губаревич получили по 15 суток за организацию "Марша нетунеядцев" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (11 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2017. Праверана 17 сакавіка 2017.
  6. pyx.by Архівавана 13 лістапада 2021.
  7. а б Еўрарадыё: Вынікі праймерыз адзінага кандыдата
  8. Радыё Свабода: Кангрэс дэмсіл не адбыўся праз COVID-19
  9. Белсат: Губарэвіч асуджаны на 15 сутак за пікет
  10. Губарэвіч стаў сябрам Каардынацыйнай рады
  11. Наша Ніва: Губарэвіч перадаў заяву супраць Лукашэнкі
  12. belarus-nau.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 13 лютага 2022.
  13. Zerkalo.io: Губарэвіч — намеснік Латушкі па транзіце ўлады
  14. Наша Ніва: Губарэвіч каардынатар групы па знешняй дапамозе, красавік 2025