Партал:Беларусь
|
Беларусь

Беларусь — краіна ва Усходняй Еўропе, якая знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай (агульная даўжыня меж складае 2969 км). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.
Населена беларусамі — народам са шматвекавой гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ды традыцый Вялікага Княства Літоўскага.
Выдатны артыкул
«Людзі на балоце» — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. Асноўная сюжэтная лінія — прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот. Прэм’ера фільма адбылася 29 лістапада 1982 года. У тым жа годзе Віктарам Туравым зняты працяг карціны — «Подых навальніцы».
Фільм быў адзначаны шматлікімі прэміямі і стаў унікальнай з’явай у нацыянальным экранным мастацтве. У творчасці кінарэжысёра фільмы паводле Івана Мележа былі вяршыннымі, з’яўляліся найбольш поўнай рэалізацыяй яго творчага патэнцыялу. У іх Віктар Тураў перадаў не экзотыку Палесся, а паказаў жыццё людзей, вартых павагі, працавітых, сумленных; жыццё ва ўсёй яго паўнаце — з жарсцямі, бедамі, нягодамі, каханнем і пакутамі (далей…).
Добры артыкул
Вуліца Карла Маркса, былая Язерская (ці Азёрская), Скідзельская, Брыгіцкая, Кутузаўская, Купецкая — вуліца ў гістарычным цэнтры горада Гродна, названая ў савецкія часы ў гонар Карла Маркса (1818—1883), заснавальніка камуністычнай ідэалогіі. Працягласць вуліцы каля 650 м, ад плошчы Савецкай да Цэнтральнага Гродзенскага аўтавакзала.
Азёрская вуліца, якая выходзіла з Рынку, была галоўнай усходняй планіровачнай воссю Горадні. Крыніцы шматразова падкрэсліваюць яе значэнне ў жыцці горада (далей…).
Выбраная выява
Гістарычны цэнтр Мінска, 2012 год.
Біяграфія

Эдвард Вайніловіч (1847 — 1928) — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Праявіў сябе глыбока веруючым, працавітым чалавекам, абаронцам права прыватнай уласнасці, патрыётам Беларусі. Быў праціўнікам нацыяналізму, пры тым актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, не прымаючы толькі сацыялістычныя кірункі апошняга. Атрымаў тэхнічную адукацыю і практыку (у тым ліку — за мяжой), але хутка пачаў актыўна займацца ва ўласным маёнтку сельскагаспадарчай вытворчасцю, грамадскай і дзяржаўнай службай у родным Слуцкім павеце Мінскай губерні. (далей…)
Гісторыя Беларусі
Радзімічы | Крывічы | Дрыгавічы | Полацкае княства | Тураўскае княства | Вялікае Княства Літоўскае | Грунвальдская бітва | Крэўская унія | Пагоня | Рэч Паспалітая | Брэсцкая унія | Бітва пад Оршай | Паўстанне 1794 года | Паўстанне 1863—1864 гадоў | БСГ | Наша Ніва | Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі | Беларуская Народная Рэспубліка | Слуцкі збройны чын | Гісторыя БССР | Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | Беларусізацыя | Рэпрэсіі ў БССР | Заходняя Беларусь | Вялікая Айчынная вайна | Чарнобыльская катастрофа
Культура і навука
Установы
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета | Саюз беларускіх пісьменнікаў | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы | Беларусьфільм | Рэлігія ў Беларусі
Народная культура
Абрады і звычаі беларусаў | Беларускі нацыянальны касцюм | Беларускі народны танец | Беларуская кухня | Святы Беларусі
Выдатныя беларусы
Рагвалод · Ізяслаў Уладзіміравіч · Усяслаў Чарадзей · Ефрасіння Полацкая · Кірыла Тураўскі · Францыск Скарына · Астафій Валовіч · Леў Сапега · Кіпрыян Жахоўскі · Тадэвуш Касцюшка · Кастусь Каліноўскі · Якуб Наркевіч-Ёдка · Францішак Багушэвіч · Яўхім Карскі · Ігнат Буйніцкі · Вітольд Бялыніцкі-Біруля · Эдвард Вайніловіч · Вацлаў Ластоўскі · Усевалад Ігнатоўскі · Браніслаў Тарашкевіч · Якуб Колас · Янка Купала · Сцяпан Некрашэвіч · Пётр Машэраў · Васіль Быкаў · Іван Якубоўскі · Андрэй Грамыка · Уладзімір Караткевіч · Рыгор Барадулін · Святлана Алексіевіч
Геаграфія Беларусі
Беларусь займае заходнюю ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні розняцца ад 80 м (урэз вады р. Нёман каля мяжы з Літвой) да 345 м (г. Дзяржынская на паўднёвым захадзе Мінскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палессі.
Адміністрацыйны падзел
Мінск · Гомель · Віцебск · Гродна · Магілёў · Брэст · Бабруйск · Баранавічы · Барысаў · Пінск · Мазыр · Ліда · Орша
Дняпро · Заходняя Дзвіна · Нёман · Прыпяць · Сож · Буг · Бярэзіна · Вілія
Нарач · Асвейскае · Чырвонае · Лукомскае · Дрывяты · Доўгае
Геаграфічныя аб’екты
Белавежская пушча · Беларуская града · Беларускае Палессе · Бярэзінскі біясферны запаведнік · гара Дзяржынская
Ці ведаеце вы, што...
- Каб абыйсці забарону на пераклад Карана, мінскі імам назваў свой манускрыпт каментаром.
- У вендскі перыяд марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі.
- Этнакультурную сітуацыю ў беларуска-польска-літоўскім памежжы характарызуюць, як «плавільны кацёл».
- У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць зала, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам.
- Талочныя песні суправаджалі працу беларускага земляроба і на сяўбе, і на жніве.
- Апошні прысуд па справе аб знішчэнні Хатыні вынесены ў 2024 годзе.
Новыя артыкулы
- Сяглы — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Палуты — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Пяскі (Лідскі раён) — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Станкевічы (Лідскі раён) — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Клімавічы (Лідскі раён) — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Губейкі — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Масяўня — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Крыўцы (Шчучынскі раён) — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Грабнік (Шчучынскі раён) — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Саламон з Карліна — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам Aliaksei Lastouski
- Байнаравічы — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Арлова (Свіслацкі раён) — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Аарон з Карліна (I) — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам Aliaksei Lastouski
- Даўнары (Свіслацкі раён) — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Завонь — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
- Кулікоўшчына — пачаты 12 кастрычніка 2025 удзельнікам D.L.M.I. Bel
Артыкулы да напісання
Гістарычныя раёны Гомеля: Верхняе Брылёва · Ніжняе Брылёва · Ляшчынец · Старая Мільча · Ціценкі · Якубоўка
Артыкулы да пашырэння
Беларуская мова · Астрамечаўскі ідал · Капыльскі замак · Маніфест 22 студзеня · Пінскае гета · Беларускі нацыянальны камітэт, Магілёў · Беларускі сялянскі саюз · Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1492—1494
Катэгорыі артыкулаў