Перайсці да зместу

Юрый Аляксандравіч Капіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Аляксандравіч Капіца
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1936(1936-06-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 2012(2012-09-23) (76 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар

Юрый Аляксандравіч Капіца (30 чэрвеня 1936, с. Спаскае, Медзвенскі раён, Курская вобласць23 верасня 2012, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст.

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Спаскае Курскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуяваны разам з сям’ёй у Свярдлоўскую вобласць[1].

Скончыў сярэднюю школу і паступіў у Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут, але на другім курсе перапыніў вучобу. У 1955–1958 гадах служыў у Савецкай Арміі, пасля звальнення аднавіў вучобу і ў 1963 годзе скончыў інстытут[1].

У 1960 годзе пачаў працаваць у Лабараторыі па рэстаўрацыі і мікрафільмаванні дакументаў Архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР. У 1961 годзе прызначаны намеснікам начальніка ЦДАКФФД БССР, з 1965 года — намеснік дырэктара[1].

З снежня 1968 па студзень 1970 года быў дырэктарам ЦДГА БССР у Мінску. У студзені 1970 года абкам КПБ зацвердзіў яго загадчыкам Мінскага абласнога партархіва, дзе працаваў да снежня 1990 года. У 1990–1992 гадах — намеснік дырэктара Цэнтральнага партыйнага архіва ЦК КПБ[1].

У красавіку 1992 года прызначаны дырэктарам ЦДГА БССР, які пасля рэарганізацыі быў ператвораны ў Цэнтр гістарычных дакументаў НАРБ. У 1992–1999 гадах — начальнік аддзела захаванасці дакументаў Белкамархіва. З 1999 года — вядучы навуковы супрацоўнік БелНДІДАС, а з 2004 года — выкладчык гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта БДУ[1].

Памёр 23 верасня 2012 года ў Мінску[1].

Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), «Ветэран працы», дзвюма ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1988 годзе атрымаў нагрудны знак «Выдатнік архіўнай справы»[1].

  1. а б в г д е ё Кіраўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1938–2023). Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Праверана 30 жніўня 2025.