Перайсці да зместу

Юрый Валер’евіч Чарнякевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Валер’евіч Чарнякевіч
Дата нараджэння 10 мая 1979(1979-05-10) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Аксана Пятроўна Бязлепкіна
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (2017)
Альма-матар

Юрый Валер’евіч Чарняке́віч (нар. 10 мая 1979, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі мовазнаўца, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (2017)[1].

Нарадзіўся 10 мая 1979 года ў Пінску Брэсцкай вобласці. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» з дадатковай спецыяльнасцю «Дзіцячая і юнацкая журналістыка» і атрымаў кваліфікацыю «настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дзіцячы і юнацкі журналіст». У 2008 годзе закончыў аспірантуру гэтага ж універсітэта[1].

У 2015—2017 гадах працаваў аглядальнікам газеты «Культура». З 2017 года працуе на кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДПУ імя М. Танка, дзе займае пасаду старшага выкладчыка[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя інтарэсы — беларуская і славянская лінгвістыка, дыялекталогія і этналінгвістыка[1].

У шлюбе з літаратуразнаўцай Аксанай Пятроўнай Чарнякевіч (па нараджэнні Бязлепкінай; нар. 1981)[2].

  1. а б в г Чернякевич, Юрий Валерьевич (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1979). unicat.nlb.by. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  2. Чернякевичи (династия / семья). unicat.nlb.by. Праверана 3 кастрычніка 2025.