Юшка Струміла
| Юшка Струміла | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Дуброва | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 1485[1][2][…] | ||||||
| Род | Струмілы[d] | ||||||
| Бацька | Пашка Струміла[d][2][3] | ||||||
| Жонка | каля Алена з Санхоціна[d][2][3] і Альжбета з Падося[d][3] | ||||||
| Дзеці | Алена са Струмілаў[d][2][3] | ||||||
Юшка Струміла або Ежы Струміла, Юрый або Георгій Страміла (польск.: Jerzy Strumiłło; каля 1410 — канец 1485) — дваранін вялікага князя Вітаўта — найвышэйшы пасцельнічы (зг. 1429), падскарбі; потым польскі ўраднік — харужы львоўскі (1443—1461), падкаморы львоўскі (1461—1476), кашталян львоўскі (1478—1485).
З мазавецкага шляхецкага роду герба «Дамброва». Бацька — Павел (пам. 1435/1436), адзін са шматлікіх уладальнікаў Дмошына ў Вышаградскай зямлі; маці — Марыя. Меў братоў Аляксандра, Клеменса, Пятра (родапачынальніка Кішкаў), Мацея (родапачынальніка Цеханавецкіх), Станіслава і сясцёр Ганну і Малгажату (Багушку).
У маладосці служыў пры двары вялікага князя Вітаўта, магчыма, паступіў туды разам з мазавецкім князем Казімірам Земавітавічам і іншымі палякамі, напэўна, вясной 1428 года, калі рыхтаваўся вялікалітоўскі паход на Вялікі Ноўгарад. Летам 1428 года ўдзельнічаў у выправе на Вялікі Ноўгарад і пасля застаўся як дваранін гаспадарскі. У 1429 годзе згаданы ўжо як найвышэйшы лажнічы вялікага князя Вітаўта, пасля як яго падскарбі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Луцкага з’езда манархаў 1429 года, на якім планавалася каранацыя Вітаўта. Атрымаў ад Вітаўта Бранск на Падляшшы, а для свайго бацькі дамогся Цеханаўца. Пасля смерці Вітаўта (7.10.1430) вярнуўся ў Мазовію, дзе перад тым праз шлюб набыў частку Згера з некалькімі вёскамі.
З 1438 года дзейнічаў у Перамышльскай зямлі і Рускім ваяводстве як прыдворны караля Уладзіслава Ягайлавіча. У 1442 годзе разам з каралём Уладзіславам Ягайлавічам быў у Венгрыі. У 1454—1466 гадах удзельнічаў у вайне з Тэўтонскім ордэнам. У Рускім ваяводстве ўзначальваў шляхту, якая вяла барацьбу з магнацкім родам Адравонжаў.
Быў двойчы жанаты. Першая жонка, з да 1427 года — Алена, дачка Сцібара з Санхоціна, падкаморага закрочымскага. Другая жонка, з каля 1446 года — Альжбета (пам. пасля 5.2.1502), дачка Дзярслава з Падося герба «Юноша», харужага закрочымскага, кашталяна вышагродскага.
У першы шлюбе меў дачку Алену, пазней другую жонку Зыгмунта Кірдзеевіча з Памаран, старосты церабоўльскага.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20190119122607/https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jerzy-strumillo-z-dmoszyna-branska-podbereziec-winnik-h-dabrowa
- ↑ а б в г Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- ↑ а б в г Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 301. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jakubczak Sławomir. Jerzy Strumiłło — przywódca konfederacji lwowskiej 1464 roku // Społeczeństwo Polski średniowiecznej. Zbiór studiów. Tom V. — Warszawa: PWN, 1992. — S. 245—254.
- Wiśniewski Jerzy. Osadnictwo wschodniej Białostocczyzny — geneza, rozwój oraz zróżnicowanie i przemiany etniczne // Acta Baltico-Slavica.T. 11. 1977.
- Supruniuk Anna. Strumiłło (Strumiło) Jerzy Архівавана 19 студзеня 2019. // Polski Słownik Biograficzny. — T. 44/3. Z. 182. — Warszawa; Kraków, 2007. — S. 52—53.
- Faliński Bronisław. Jerzy Strumiłło, budowniczy miasta. — Kamionka Strumiłowa, 1927. — 50 с.
- https://www.academia.edu/resource/work/126687972
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Струміла Юшка. www.vkl.by — Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае» (21 кастрычніка 2019). Праверана 1 лютага 2025.