Перайсці да зместу

Юрый Юліянавіч Шаўчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Юліянавіч Шаўчук
руск.: Юрий Шевчук
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні руск.: Юрий Юлианович Шевчук
Дата нараджэння 16 мая 1957(1957-05-16)[1][2] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, кампазітар, паэт, аўтар песень, музычны прадзюсар, пацыфіст, мастак, вырабнік, акцёр, аўтар-выканаўца, грамадскі дзеяч, рок-музыкант
Пеўчы голас барытон і драматычны тэнар[d]
Інструменты гітара, вакал і саксафон-альт[d]
Жанры рок-музыка, хард-рок, фолк-рок, джаз-ф’южн[d], bard rock[d], індастрыял, эксперыментальны рок[d], блюз і аўтарская песня
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
ddt.ru

Юрый Юліянавіч Шаўчук (руск.: Юрий Юлианович Шевчук, нар. 16 мая 1957(1957-05-16)[1][2], Ягаднае, Магаданская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі музыкант, паэт, кампазітар і прадзюсар, нязменны лідар гурта ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатра ДДТ».

Скончыў мастацка-графічны факультэт Башкірскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, настаўнічаў у сельскай школе. Першыя песні (у канцы 1970-х - пачатку 1980-х гадоў) пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Уладзіміра Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Сярэбранага векуСяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юрый Шаўчук у пэўным сэнсе працягнуў тэму творчасці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць з апошнім. Галоўнай тэматыкай ранейшых твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст. Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005).

Не раз выступаў у Беларусі з канцэртамі[3], падпісваў звароты ў падтрымку беларускіх палітвязняў[4][5]. Некаторыя яго песні перакладаліся на беларускую мову[6].

Сольныя альбомы

  • 1985 — Москва. Жара (+ Сяргей Рыжэнка, запіс 1985 года)
  • 1995 — Кочегарка (+ Аляксандр Башлачоў, запіс 1985 года)
  • 2001 — Два концерта. Акустика (запіс 1997 года)
  • 2008 — L’Echoppe (+ Канстанцін Казанскі)
  • 2023 — Волки в тире (+ Дзмірый Емельянаў)

Сінглы

  • 2024 — Вышли мне строчку (feat. Міхаіл Сегал)

Зноскі