Перайсьці да зьместу

Юры Сямёнавіч Гальшанскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Сямёнавіч Гальшанскі
лац. Jury Siamionavič Halšanski
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1410
Памёр не раней за 1456 і не пазьней за 1458[1][2]
Род Гальшанскія
Бацькі Сямён Гальшанскі[d][3]
Марыя[d]
Дзеці Іван Гальшанскі[d][4], Аляксандар Гальшанскі[d][5], Юліянія Гальшанская[d][6], Сямён Гальшанскі[6], Ганна Гальшанская[d][6][7], Васіль Гальшанскі[d][6] і Юры Гальшанскі[d][6]

Юры Сямёнавіч Гальшанскі (каля 1410 — каля 1457) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Разам з братамі валодаў Гальшанамі, Глускам, Дубровіцай са Сьцепаньню, Раманавам у Аршанскім павеце, Станькавам і Жыцінам у Менскім павеце, Сьвіранамі, Шашоламі, Кроштамі ды іншым[8].

З княскага роду Гальшанскіх, сын Сямёна Лютага.

Быў адным з арганізатараў абраньня вялікім князем Казімера Ягайлавіча ў 1440 годзе. У 1456 годзе, аднак, далучыўся да апазыцыі, якая хацела абраць вялікім князем Сямёна Алелькавіча.

Ажаніўся з Ульлянай невядомага паходжаньня, якая запісала ў памяньнік Кіеўска-Пячэрскай лаўры як свой род князёў Уладзімера Альгердавіча і Алельку Ўладзімеравіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці: