Перайсьці да зьместу

Юры Сірацюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Сірацюк
па-ўкраінску: Юрій Миколайович Сиротюк
Юры Сірацюк
Юры Сірацюк
Галава фракцыі УА «Свабода» ў Кіеўскай гарадзкой радзе
лістапад 2015 — лістапад 2020
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка
Уладзімер Зяленскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся10 красавіка 1976(1976-04-10) (49 гадоў)
Смыга
Ровенская вобласьць
УССР, СССР
ПартыяУА «Свабода»
Адукацыя
Сужэнец Юлія
Дзеці Святаслаў, Раман

Юры Мікалаевіч Сірацюк (па-ўкраінску: Юрій Миколайович Сиротюк, нарадзіўся 10 красавіка 1976 году) — украінскі палітык, журналіст, ваенны. Народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня ад УА «Свабода». Кіраўнік фракцыі УА «Свабода» ў кіеўскай гарадзкой радзе з 2015 да 2020 году. Актыўны удзельнік Эўрамайдану, лічыцца аўтарам тэрміну «Рэвалюцыя годнасьці». Старшы сержант Узброеных сілаў Ўкраіны, удзельнік камбатанцкага аб'яднаньня Легіён Свабоды, ўдзельнік расейска-ўкраінскай вайны. Сузаснавальнік Беларускага інфармацыйнага цэнтру.

Нарадзіўся 10 красавіка 1976 году ў мястэчку Смыга Ровенскай вобласьці ў сям'і рэпрэсаваных за савецкім часам, дзе скончыў ў 1991 годзе дзевяць клясаў мясцовай школы. Ў 1998 годзе скончыў Тэрнопальскі дзяржаўны педагагічны ўніверсытэт па спецыяльнасьці «настаўнік гісторыі». У 2002 годзе скончыў аспірантуру Лінгвістычнага Ўніверсытэту па спецыяльнасьці «сацыальная філязофія, філязофія гісторыі» а ў 2011 —Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасьці «Правазнаўства». Працаваў ў выданьнях «Українське слово» і рэдактарам журналу «Український театр». На выбарах ў Парлямент 2006 году балятаваўся па сьпісе УА «Свабода» пад нумарам 58, партыя не здолела прайсьці трохадсоткавы бар'ер. Таксама балятаваўся па сьпісе «Свабоды» і на датэрміновых выбарах 2007 году пад нумарам 44, партыя атрымала 0,76% і не атрымала прадстаўніцтва ў Вярхоўнай Радзе. З першага жніўня 2012 году Юры Сірацюк быў прызначаны прэс-сакратаром УА «Свабода». На выбарах 2012 году балятуецца ў Парлямент пад нумарам 14[1] і атрымоўвае дэпутацкі мандат. У Вярхоўнай Радзе быў чальцом камітэту з пытаньняў нацыянальнай бяспекі ды абароны. Актыўны ўдзельнік падзеяў Эўрамайдану[2]. Балятаваўся на парляменцкіх выбарах 2014 году па сьпісе «Свабоды» пад нумарам 12. Партыя атрымала 4,71% і не трапіла ў Вярхоўную Раду. На выбарах ў Кіеўскую гарадзкую раду 2015 году ўзначаліў сьпіс «Свабоды», які атрымаў 7,73% і ўзначальваў фракцыю партыі да 2020 году. Ў гарадзкой радзе быў чальцом камісіі з пытаньняў законнасьці, правапарадку і барацьбы з карупцыяй. Балятаваўся на парляменцкіх выбарах 2019 году па сьпісе «Свабоды» пад нумарам 10[3]. Партыя атрымала 2,15% і не трапіла ў Вярхоўную Раду[4]. Балятаваўся на мясцовых выбарах ў Кіеўскую гарадзкую раду 2020 году пад нумарам 3 ў сьпісе «Свабоды»[5], але партыя не пераадолела неабходны для праходжаньня 5% бар'ер. Юры Сірацюк з'яўляецца дырэктарам недзяржаўнага аналітычнага цэнтру «Украінскія студыі стратэгічных даследжваньняў». Ў 2020 годзе Юры Сірацюк разам з Вячаславам Сіўчыкам стаў сузаснавальнікам Беларускага інфармацыйнага цэнтру[6]. Удзельнік расейска-ўкраінскай вайны, ў прыватнасьці баёў за Лісічанск, Северск, Вуглегорскую ТЭЦ, Маёрск, Бахмут. Мае дзяржаўныя ўзнагароды — нагрудны знак «Залаты крыж», нагрудны знак «Крыж сухапутных войскаў» і «Знак пашаны»[7].