Юхнаўскі заказьнік
| Юхнаўскі заказьнік | |
| Высакародныя пералескі ў заказьніку (2025 год) | |
| Плошча | 221 га |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. |
| Месцазнаходжаньне | Менскі раён |
| Утварэньне | 13 жніўня 2001 (24 гады таму) |
|
Юхнаўскі заказьнік на мапе Беларусі Юхнаўскі заказьнік | |
Ю́хнаўскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 2001 году на паўночным усходзе Менскага раёну.
Месьціцца на паўночным усходзе Калодзішчанскага сельсавету на паўднёвы захад ад Юхнаўкі. Улучае хваёвыя лясы з рэдкімі відамі жывёлаў і расьлінаў. Мае сярэднеўзгорысты рэльеф на дзярнова-слабападзолістых глебах. Сустракаліся марэнныя ўзгоркі зь бярозавымі лясамі. Расьлінны сьвет налічваў 315 відаў вышэйшых судзінкавых расьлінаў. Сярод іх было 6 ахоўных відаў: чорны купальнік, даўгалісты пылкагалоўнік, баранец, кучаравая лілея, горная чына і эўрапейская пярэсна. Жывёльны сьвет налічваў 78 відаў птушак (сярод іх каршачок і касманогі сыч), па 5 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 14 відаў сысуноў. Сярод апошніх сустракаліся казуля, дзік, лясны тхор, янотападобны сабака, лясная куніца і гарнастай[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ П.І. Лабанок. Юхнаўскі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 222. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |