Ябланэц-над-Нісай
Ябланэц-над-Нісай | |||
![]() | |||
| |||
Першыя згадкі: | 1356[1][2] | ||
Краіна: | Чэхія | ||
Кіраўнік: | Мілаш Вэлэ[d][3] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 518 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Паштовы індэкс: | 466 01–468 04 | ||
Нумарны знак: | L | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°43′40″ пн. ш. 15°10′12″ у. д. / 50.72778° пн. ш. 15.17° у. д.Каардынаты: 50°43′40″ пн. ш. 15°10′12″ у. д. / 50.72778° пн. ш. 15.17° у. д. | ||
Ябланэц-над-Нісай на мапе Чэхіі ![]() ![]() Ябланэц-над-Нісай | |||
![]() | |||
https://www.mestojablonec.cz/ |
Я́бланэц-над-Ні́сай (па-чэску: Jablonec nad Nisou) — горад у Чэхіі, месьціцца ў Лібэрацкім краі. Гэта другі паводле велічыні горад у рэгіёне ды мясцовы цэнтар адукацыі, вядомы сваёй вытворчасьцю шкла і ювэлірных вырабаў, асабліва біжутэрыі. Гістарычны цэнтар гораду добра захаваўся і ахоўваецца як гарадзкі помнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая пісьмовая згадка пра Ябланэц сустракаецца ў лацінскім дакуменце 1356 году. Згодна з гэтым дакумэнтам, паселішча паўстала ў XIV стагодзьдзі. У жніўні 1469 году вёска была спаленая дашчэнту войскамі паўстанцаў лужычанаў падчас вайны паміж імі і каралём Іржам з Подзебрадаў. Затым, у 1530-х і 1540-х гадах, вёска была заселеная пераважна нямецкамоўнымі каляністамі[6][7].

У першай палове XVII стагодзьдзя Ябланэц належыў Альбрэхту фон Валенштайну, які прадаў яго сям’і Дэфур. У 1643 годзе, за часам Трыццацігадовай вайны, Ябланэц быў спалены ў другі раз. Вытворчасьць шкла пачала квітнець у ім у другой палове XVII стагодзьдзя, і Ябланэц пачаў хутка разьвівацца. У XVIII стагодзьдзі былі зробленыя першыя вырабы біжутэрыі, а дзякуючы пастаўкаў за мяжу назва вёскі стала вядомае ў Эўропе. 21 красавіка 1808 году імпэратарам Францам II Ябланэц атрымаў статус гандлёвага гораду[7]. Далейшае разьвіцьцё адбылося пасьля будаўніцтва дарогі ў 1840-х гадах. Затым, 28 сакавіка 1866 году, імпэратарам Францам Ёсіфам I Ябланэц атрымаў статус гораду. Франка-пруская вайна 1870—1871 гадоў нанесла шкоду канкурэнтам у вытворчасьці шкла і ювэлірных вырабаў, і ябланцкія гандляры захапілі замежныя рынкі. З гораду стала выходзіў шырокі асартымэнт вырабаў з шкла, а таксама штучныя ювэлірныя вырабы. З багацьцямі палепшылася якасьць жыцьця, а відарысы Ябланца рэзка зьмяніліся[7].
Сусьветны эканамічны крызіс, выкліканы крахам на Ўол-стрыт 1929 году, нашкодзіў шкляной і ювэлірнай прамысловасьці, стаўшы вытокам крызісу 1930-х гадоў. Зьмены тэндэнцыяў і рост замежнай канкурэнцыі таксама нашкодзілі мясцовай прамысловасьці. У кастрычніку 1938 году Ябланэц быў далучаны да нацысцкай Нямеччыны пасьля складаньня Мюнхэнскага пагадненьня і быў у складзе правінцыі Судэтэнлянд да 1945 году[7].
Паміж 1945 і 1949 гадамі большасьць немцаў былі выгнаныя ў адпаведнасьці з умовамі дэкрэта Бэнэша. Па вайне выгнаныя нямецкамоўныя жыхары Ябланца заснавалі новае паселішча ў Баварыі і назвалі яго ў памяць пра свой родны горад Нойгаблянц. Сёньня гэта адзін з раёнаў гораду Каўфбойрэн[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
- ^ а б в Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005 (чэс.): 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ^ а б https://www.mestojablonec.cz/cs/magistrat/informace/zpravy/aktualni-zpravy/novym-primatorem-jablonce-nad-nisou-je-milos-vele.html — 2022.
- ^ Czech Statistical Office Malý lexikon obcí České republiky – 2017 — Czech Statistical Office, 2017.
- ^ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2025 (чэс.) — Praha: ČSÚ, 2025.
- ^ Lutterer, Ivan; Majtán, Milan; Šrámek, Rudolf (1982). «Zeměpisná jména Československa». Prague: Mladá fronta. — С. 129.
- ^ а б в г д «Z Jablonce do Neugablonz aneb Jak si tisíce sudetských Němců postavilo nový domov». City of Jablonec nad Nisou.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (чэс.)