Перайсці да зместу

Яблыня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яблыня

Яблыня ў квецені
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus P. Mill.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25254
NCBI  3749
IPNI  30024474-2

Яблыня[1] (Malus) — род дрэвавых кветкавых раслін сямейства ружавых.

Лістападныя кусты, часцей пладовыя дрэвы вышынёй да 20 м з моцнагалінастай каранёвай сістэмай і звычайна раскідзістай кронай. Лісце чараньковае, чаргаванае, суцэльнае або лопасцевае, голае ці апушанае. Кветкі пераважна ружовыя, двухполыя ў паўпарасоніках або шчытках. Плод — яблык, мае сакавітую мякаць, у большасці відаў ядомы. Яблыкі ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, карацін, вітаміны С і В, пекціны.

Адрозніваецца больш за 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Паўночнага паўшар’я, пераважна ў Сярэдняй і Усходняй Азіі. У Беларусі ў дзікай прыродзе расце 3 віды: яблыня дамашняя (Malus domestica), яблыня ранняя (Malus praecox) і яблыня лясная (Malus sylvestris)[2][3], вырошчваецца — 6. Дзікія яблыні часам сустракаюцца ў шыракалістых і мяшаных лясах, трапляюцца адзіночка, невялкімі групамі ці гаямі.

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 62 віда[4]:

Malus coronaria
Malus florentina
Malus floribunda
Malus prattii
Malus prunifolia
Malus sargentii

Яшчэ больш 200 відавых назваў гэтага роду (у тым ліку, да прыкладу, Malus bhutanica J.B.Phipps) маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць, што адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў або іх трэба звесці ў сінаніміку іншых таксонаў сінаніміку [4].

Раней часам таксама вылучалі від Malus hybridus.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]
Яблыкі і яблычны сок.

Харчовыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны. Драўніна з чырванавата-белай абалонай і светла-бурым ядром, шчыльная, трывалая, выкарыстоўваецца на такарныя і сталярныя вырабы. Кара дае фарбу для тканін. Плады спажываюцца ў ежу, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці. Яблыкі — адна з найбольш багатых крыніц пекцінавых рэчываў, здольных звязваць і выводзіць з арганізма чалавека злучэнні цяжкіх і радыеактыўных металаў.

Найбольшае гаспадарчае значэнне мае яблыня дамашняя (Malus domestica) — галоўная пладовая культура. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спецыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі.

Яблыні пашкоджваюцца прыроднымі фактарамі (сонца, мароз) і шырокім спектрам патагенаў (вірусы, грыбы, паразіты і г. д.)

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. База Растения Беларуси(недаступная спасылка)
  3. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  4. а б Malus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (25 кастрычніка 2013). Праверана 26 снежня 2017.
  5. Звесткі пра род Malus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 26 снежня 2017)