Ягор Віктаравіч Стралкоўскі
Поўнае імя | Ягор Віктаравіч Стралкоўскі | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 сакавіка 2002[1] (23 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Ягор Стралкоўскі (нар. 6 сакавіка 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец РЦАР БДУ, некаторы час гуляў у юнацкіх камандах мінскага «Промня», у 2020 годзе пачаў выступаць за дубль «Энергетыка-БДУ». У лютым 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», аднак застаўся ў сталічным клубе на правах арэнды. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай, стаў рэгулярна з’яўляцца на лаўцы запасных, а 22 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Слуцка» (1:0). З верасня стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У студзені 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022, аднак з-за траўмы абаронца не выхадзіў на поле. У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Энергетык-БДУ»[2].
У сакавіку 2023 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[3], дзе выступаў да канца 2023 года.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм у таварыскім матчы з Грузіяй (1:4).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | Энергетык-БДУ | ![]() |
9 | 0 |
2021 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
11 | 0 |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
0 | 0 |
2023 | Д2 | Шахцёр (Петрыкаў) | ![]() |
6 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://energetikbgu.by/player/стрелковский-егор/
- ↑ Официально: Абдихоликов, Папарига и еще два игрока покинули "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (8 студзеня 2023). Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Ряды петриковского "Шахтера" пополнили 8 футболистов (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 7 сакавіка 2023.