Перайсьці да зьместу

Янэз Дрноўшак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янэз Дрноўшак
па-славенску: Janez Drnovšek
2-і прэзыдэнт Славеніі
22 сьнежня 2002 — 23 сьнежня 2007
Прэм’ер-міністар Антон Роп
Янэз Янша
Папярэднік Мілан Кучан
Наступнік Даніла Цюрк
12-ы Старшыня Прэзыдыюму Югаславіі
15 траўня 1989 — 15 траўня 1990
Прэм’ер-міністар Антэ Маркавіч
Папярэднік Раіф Дыздарэвіч
Наступнік Барыслаў Ёвіч
прэм’ер-міністар Славеніі
14 траўня 1992 — 3 траўня 2000
Прэзыдэнт Мілан Кучан
Папярэднік Лойзе Пэтэрле
Наступнік Андрэй Баюк
17 лістапада 2000 — 11 сьнежня 2002
Прэзыдэнт Мілан Кучан
Папярэднік Андрэй Баюк
Наступнік Антон Роп
11 генэральны сакратар руху недалучэньня
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся17 траўня 1950
Цэле, Югаславія (зараз Славенія)
Памёр 23 лютага 2008 (57 гадоў)
Заплана, Славенія
Партыякамуністычная ліга Югаславіі (да 1990)
Адукацыя
Сужэнец Майда Дрноўшак (развод 1980)
Дзеці 2
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн Свабоды Вялікі крыж ордэна Сьвятога Карла
Подпіс

Я́нэз Дрно́ўшак (па-славенску: Janez Drnovšek; 17 траўня 1950, Цэле — 23 лютага 2008, Заплана) — югаслаўскі і славенскі палітык. Другі прэзыдэнт Славеніі (2002—2007, доўгі час прэм’ер-міністар Славеніі (1992—2000, 2000—2002). Старшыня Прэзыдыюму Югаславіі ў 1989—1990.

Вывучаў эканоміку, скончыў ВНУ ў 1973 годзе, затым спэцыялізаваўся ў «Інстытуце сусьветнай эканомікі» ў Осьлё. Атрымаў ступень магістра ў 1981 годзе, абараніў дысэртацыю «Міжнародны валютны фонд і Югаславія» ў 1986 годзе ў Вашынгтоне. Між тым, працаваў у Славеніі спачатку ў будаўнічай кампаніі, пазьней — у банкаўскім філіяле. Адзін год прапрацаваў у пасольстве Югаславіі ў Эгіпце (Каір).

У 1989 годзе, тады яшчэ невядомы шырокай публіцы, стаў кіраўніком дзяржавы Югаславія, нечакана апярэдзіўшы на выбарах фаварыта ўраду Марка Булца.

Да самага краху камуністычнага рэжыму ў Югаславіі заставаўся чальцом камуністычнай партыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]