Японская імперыя
Выгляд
| Імперыя | |||||
| Вялікая Японская імперыя | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| 大日本帝國 | |||||
|
|||||
| Гімн: Kimi Ga Yo | |||||
|
|
|||||
|
|
|||||
| Сталіца | Токіа | ||||
| Мова(ы) | Японская | ||||
| Афіцыйная мова | японская мова | ||||
| Рэлігія | сінтаізм | ||||
| Грашовая адзінка | іена | ||||
| Плошча | 7,4 млн км² (максімальная) | ||||
| Насельніцтва | 97 770 000 | ||||
| Форма кіравання | абсалютная манархія (1868 - 1890) дуалістычная манархія (1890 - 1947) | ||||
| Кіраўнікі дзяржавы | |||||
| Імператар | |||||
| • 1868—1912 | Імператар Мэйдзі | ||||
| • 1912—1926 | Імператар Тайсё | ||||
| • 1926—1947 | Імператар Сёва | ||||
| Прэм’ер-міністр | |||||
| • 1885—1888 | Іта Хірабумі (першы) | ||||
| • 1946—1947 | Сігэру Ёсіда (апошні) | ||||
Японская імперыя (яп. 大日本帝國 Дай Ніпон Тэйкоку, Вялікая Японская імперыя) — японская дзяржава, якая існавала ў перыяд з 3 студзеня 1868 года па 3 мая 1947.
З 29 жніўня 1910 года па 2 верасня 1945 года Японская імперыя ў яе міжнародна прызнаных межах уключала непасрэдна тэрыторыю цяперашняй Японіі, Карэю, Тайвань, Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Таксама Японія мела мандатную тэрыторыю ў Ціхім акіяне і некаторыя канцэсіі ў Кітаі. Пасля капітуляцыі краіны падчас Другой сусветнай вайны ўсе вышэйпералічаныя тэрыторыі былі аддзеленыя ад Японіі, прывёўшы тым самым краіну да сучаснага геаграфічнага становішча.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Японская імперыя