Перайсьці да зьместу

Яраслаў Валэнса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Валэнса
па-польску: Jarosław Wałęsa
Яраслаў Валэнса
з 1 ліпеня 2014
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся13 верасьня 1976(1976-09-13)[1] (48 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Бацька Лех Валэнса
Маці Данута Валэнса[d]
Сайт jaroslawwalesa.pl

Яраслаў Лешэк Валэнса (па-польску: Jarosław Leszek Wałęsa, нар. 13 верасьня 1976, Гданьск) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5. і 6. скліканьні (2005—2009), дэпутат Эўрапарлямэнту. Чалец Грамадзянскае плятформы.

Сын Дануты і Леха Валэнсаў. Ліцэнцыят Унівэрсытэту Сьв. Крыжа ў Ўустэры (Масачусэтс) на факультэце паліталёгіі.

У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругу 25 Гданьск. Атрымаў 14 709 галасоў [2]. У выбарах у 2007 годзе быў абраны з таго ж акругу, атрымаў 61 278 галасоў [3]. У выбарах да Эўрапарлямэнту ў 2009 годзе абраны з акругу 1 Гданьск; атрымаў 73 968 галасоў [4]. У 2014 годзе пераабраны. У 2019 саступіў на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт[5]. У тым самым годзе абраны ў Сойм Польшчы[6].