Яршэвіцкі сельсавет
| Яршэвіцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Яршэвічы |
| Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
| Дата скасаваньня | 28 траўня 2013 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Яршэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Яршэвічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Радашкавіцкага раёну Вялейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Ясьманаўскага сельсавету. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Валожынскага раёну.
8 сьнежня 2010 году ліквідаваная вёска Жохаўшчына[1].
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, хутар Ануліна, вёскі Бакшты, Вербаўцы, Гляі, Даўгулі, Дварэц, Кудзеўцы, Мажулева, Навасёлкі Есьманоўскія, Сазонаўшчына, Сарокі, Ядзейкі, Ясьманаўцы перададзеныя ў склад Дорскага сельсавету; вёскі Адамаўцы, Вялікае Поле, Дружычы, Зарэчча, Кісялі, Кіявец, Крапіўнікі, Лапінцы, Люціна, Манькаўшчына, Навасёлкі, Пятровічы, Сульжычы, Сушы, Харужы, Цішкаўшчына, Яршэвічы перададзеныя ў склад Пяршайскага сельсавету; вёска Навіны перададзеная ў склад Ракаўскага сельсавету[2].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 39
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об упразднении деревни Жоховщина Яршевичского сельсовета Воложинского района». Решение Воложинского районного Совета депутатов от 8 декабря 2010 г. № 36 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 51
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 335, 548
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 185
| ||||||||