Ян Станіслаў Сапега
| Ян Станіслаў Сапега | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Jan Stanisław Sapieha | |||||||
| Ян Станіслаў Сапега | |||||||
| Герб «Ліс» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Весялоўскі | ||||||
| Пераемнік | Крыштаф Весялоўскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 кастрычніка 1589[1][2] ці 1585[3] |
||||||
| Смерць |
10 красавіка 1635[1][2][…] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сапегі | ||||||
| Бацька | Леў Сапега[2] | ||||||
| Маці | Дарота з Фірлеяў[d][2] | ||||||
| Жонка | Ганна Схаластыка з Хадкевічаў[d][2] і Грызельда з Вадынскіх[2] | ||||||
| Дзеці | Караль Сапега[d][5] | ||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладзечна — 10 красавіка 1635, Ляхавічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621)[6]; староста слонімскі (з 1605).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Паходіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збаражскіх). Меў братоў Крыштафа Міхала і Казіміра Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім універсітэтах[7].
8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права.
Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швецыі (з 1625), дзе аднак не выявіў ваеннага майстэрства.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 выконваў дыпламатычныя даручэнні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 знаходзіўся пры імператарскім двары ў Вене.
У 1633 г. пасля смерці бацькі становіцца спадкаемцам Ружанскага палаца, але праз два гады памірае.
Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схаластыка з Хадкевічаў, другой — Грызельда з Вадынскіх.
Зноскі
- ↑ а б Jan Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г д е ё Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 56. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Johann Stanislaus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 238.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі Архівавана 19 снежня 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 548. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1589 годзе
- Нарадзіліся ў 1585 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечне
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1635 годзе
- Памерлі ў Ляхавічах
- Пахаваныя ў Вільнюсе
- Сапегі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Вюрцбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі вялікія літоўскія
- Маршалкі надворныя літоўскія
- Падстоліі вялікія літоўскія
- Старосты слонімскія