1С-Бітрыкс
1С-Бітрыкс | |
---|---|
![]() | |
Краіна | Расія |
Прадукцыя | «1С-Бітрыкс: Кіраванне сайтам», «Бітрыкс24» |
1c-bitrix.ru |
«1С-Бітрыкс» (да 2007 года — «Бітрыкс») — расійская тэхналагічная кампанія, распрацоўшчык CMS «1С-Бітрыкс: Кіраванне сайтам» і сэрвісу «Бітрыкс24».
Кампанія «Бітрыкс» была заснаваная ў 1998 годзе Сяргеем Рыжыкавым разам з групай аднадумцаў. Большасць з іх працягвае працаваць у кампаніі і цяпер[1].
Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Калінінградзе. Таксама існуюць офісы ў Маскве, Мінску і Алмаце[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія «Бітрыкс» была заснаваная ў 1998 годзе Сяргеем Рыжыкавым разам з двума былымі калегамі з АКБ «Інвестбанк»[3].
У 2003 годзе кампанія выпусціла камерцыйна паспяховы прадукт «Бітрыкс: Кіраванне сайтам 3.0». За некалькі месяцаў у партнёрскую сетку далучылася каля 300 партнёраў. У 2006 годзе «Бітрыкс» ужо супрацоўнічаў з больш чым 1000 партнёрамі[4].
У 2007 годзе «Бітрыкс» стварыў сумеснае прадпрыемства з кампаніяй «1С». Арганізацыя атрымала назву «1С-Бітрыкс», у якой 50 % належыць кампаніі «Бітрыкс», а 50 % — кампаніі «1С»[4].
У 2012 годзе «1С-Бітрыкс» запусціла воблачны сэрвіс «Бітрыкс24»[5].
У 2019 годзе быў прадстаўлены новы прадукт — «1С-Бітрыкс24: Інтэрнэт-крамa + CRM»[6].
Прадукты
[правіць | правіць зыходнік]«1С-Бітрыкс: Кіраванне сайтам»
[правіць | правіць зыходнік]CMS «1С-Бітрыкс: Кіраванне сайтам» — сістэма для стварэння і кіравання вэб-праектамі.
Паводле ацэнак кампаніі Data Insight, у 2017 годзе «1С-Бітрыкс: Кіраванне сайтам» была прызнаная найбольш папулярнай CMS сярод топ-300 найбуйнейшых расійскіх інтэрнэт-крам з доляй рынку 28,7 %[7].
«Бітрыкс24»
[правіць | правіць зыходнік]«Бітрыкс24» — сэрвіс для кіравання бізнесам. Распаўсюджваецца па мадэлі SaaS або з усталёўкай «каробкавай» версіі «1С-Бітрыкс24» на ўласным абсталяванні.
Паводле ацэнак Інстытута праблем прадпрымальніцтва, «Бітрыкс24» выкарыстоўваюць 5,5 % усіх расійскіх кампаній[8][9].
Па стане на 16 мая 2021 года ў «Бітрыкс24» было зарэгістравана 9 мільёнаў кампаній[10].
20 ліпеня 2020 года Інстытут праблем прадпрымальніцтва і J’son & Partners Consulting апублікавалі сумеснае даследаванне рынку CRM у Расіі[11]:
- «Бітрыкс24» заняў першае месца ў рэйтынгу вядомасці CRM;
- «Бітрыкс24» на першым месцы па долі ўкаранення CRM у расійскіх кампаніях.
Фінансавыя паказчыкі
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе партнёрская сетка кампаніі «1С-Бітрыкс» налічвала больш за 21 187 кампаній[12].
Паводле ацэнкі Forbes, у 2020 годзе кошт кампаніі склаў 135 мільёнаў долараў ЗША[13].
Паводле сузаснавальніка кампаніі «1С-Бітрыкс» Сяргея Рыжыкава, даходы сэрвісу «Бітрыкс24» за мяжой супастаўныя з расійскімі[14].
«Мы разлічваем вырасці ў 5 разоў ад бягучага ўзроўню» — з інтэрв’ю Сяргея Рыжыкава для РБК Pro[14]
СМІ і рэйтынгі
[правіць | правіць зыходнік]Forbes
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія «1С-Бітрыкс» уваходзіць у рэйтынг Forbes «20 самых дарагіх кампаній Рунэту»:
- 2017 год — 19-е месца. Ацэначны кошт — 86 млн долараў ЗША[15];
- 2018 год — 18-е месца. Ацэнка Forbes — 97 млн долараў ЗША[16];
- 2019 год — 15-е месца. Ацэнка Forbes — 106 млн долараў ЗША[17];
- 2020 год — 11-е месца. Ацэнка Forbes — 135 млн долараў ЗША[13].
Конкурс «Прэмія Рунэту»
[правіць | правіць зыходнік]Прадукты кампаніі неаднаразова намінаваліся на конкурс «Прэмія Рунэту»:
- «1С-Бітрыкс: Кіраванне сайтам» у 2006 і 2008 гадах атрымліваў «Прэмію Рунэту» ў намінацыях «Тэхналогіі і інавацыі» і «Эканоміка і бізнес»;
- «Бітрыкс24» у 2011, 2012, 2017 і 2020 гадах станавіўся лаўрэатам «Прэміі Рунэту» ў намінацыях «Эканоміка і бізнес», «Інавацыі і тэхналогіі» і «Эканоміка, бізнес і інвестыцыі».[18][19]
Іншыя рэйтынгі
[правіць | правіць зыходнік]15 студзеня 2020 года кампанія «1С-Бітрыкс» заняла 15-е месца ў рэйтынгу хуткарослых тэхналагічных кампаній «ТэхУспех — 2019»[20].
Кампанія «1С-Бітрыкс» увайшла ў «Рэйтынг працадаўцаў Расіі 2020 года» паводле версіі HeadHunter у катэгорыі кампаній з колькасцю персаналу ад 251 да 1000 чалавек, у намінацыях:
- «Самыя лаяльныя супрацоўнікі»
- «Найбольш папулярныя сярод кандыдатаў»[21].
У 2021 годзе кампанія «1С-Бітрыкс» увайшла ў ТОП-10 лепшых працадаўцаў Расіі паводле HeadHunter сярод кампаній з колькасцю персаналу 251—1000 чалавек[22].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 500 гадоў праграмавання (руск.). Коммерсантъ (1 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 4 снежня 2020.
- ↑ Офіс на мяжы: як уладкавана працоўная прастора «1С-Бітрыкс» у Калінінградзе. Фота | Кар'ера і свой бізнес | Forbes.ru https://www.forbes.ru/karera-i-svoy-biznes-photogallery/365275-ofis-na-granice-kak-ustroeno-rabochee-prostranstvo-bitriks?photo=1
- ↑ Саюз непарушны. Заснавальнік «Бітрыкс» стварыў прадпрыемства з «1С» коштам амаль $100 млн // Forbes.ru — https://www.forbes.ru/karera-i-svoy-biznes/357679-soyuz-nerushimyy-osnovatel-bitriks-sozdal-predpriyatie-s-1s-stoimostyu Архівавана 16 красавіка 2019.
- ↑ а б Саюз непарушны. Заснавальнік «Бітрыкс» стварыў прадпрыемства з «1С» коштам амаль $100 млн (руск.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019. Праверана 4 снежня 2020.
- ↑ Рыжыкаў запусціў Bitrix24.ru → Roem.ru (руск.). Роем (12 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2018. Праверана 4 снежня 2020.
- ↑ «1С-Бітрыкс» прадставіла робатызаваную ecommerce-платформу (руск.). CNews. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2019. Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ Data Insight назвала «1С-Бітрыкс» самай папулярнай CMS сярод расійскіх інтэрнэт-крам — CNews https://www.cnews.ru/news/line/2017-08-15_data_insight_nazvala_1sbitriks_samoj_populyarnoj Архівавана 10 кастрычніка 2018.
- ↑ ІПП даследаваў рынак CRM у Расіі https://ipp.spb.ru/news/company/ipp-issledoval-rinok-CRM-v-rossii Архівавана 14 мая 2019.
- ↑ Даследаванне: часцей за ўсё CRM выкарыстоўваюць тэлекамунікацыйныя і IT-кампаніі https://incrussia.ru/news/crm-in-russia/ Архівавана 14 мая 2019.
- ↑ «Бітрыкс24» дасягнуў адзнакі ў 9 мільёнаў зарэгістраваных кампаній (руск.). CNews.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2021. Праверана 15 красавіка 2020.
- ↑ Эксперты назвалі самыя папулярныя CRM-сістэмы ў Расіі (руск.). Rusbase. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2020. Праверана 21 ліпеня 2020.
- ↑ Партнёрская сетка «1С-Бітрыкс» вырасла да 21 тысячы кампаній (руск.). CNews. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2019. Праверана 9 верасня 2019.
- ↑ а б 20 самых дарагіх кампаній Рунэту. Рэйтынг Forbes. 11. 1С-Бітрыкс (англ.). Forbes (20 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 20 лютага 2020.
- ↑ а б Сяргей Рыжыкaў для РБК Pro: «Мы сталі міжнароднай кампаніяй» (руск.). РБК Pro. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- ↑ 20 самых дарагіх кампаній Рунэту — 2017. Фото | Бізнес | Forbes https://www.forbes.ru/kompanii-photogallery/339445-20-samyh-dorogih-kompaniy-runeta-2017?photo=19 Архівавана 22 лютага 2019.
- ↑ 20 самых дарагіх кампаній Рунэту — 2018. Рэйтынг Forbes. Фото | Тэхналогіі | Forbes https://www.forbes.ru/tehnologii-photogallery/357559-20-samyh-dorogih-kompaniy-runeta-2018-reyting-forbes?photo=18 Архівавана 30 красавіка 2018.
- ↑ 20 самых дарагіх кампаній Рунэту — 2019. Рэйтынг Forbes. Фото | Тэхналогіі | Forbes https://www.forbes.ru/tehnologii-photogallery/372539-20-samyh-dorogih-kompaniy-runeta-2019-reyting-forbes?photo=15 Архівавана 2 сакавіка 2021.
- ↑ Прэмія Рунэту 2020: пераможцы (руск.). Премия Рунета. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ Прэмія Рунэту — афіцыйны сайт (руск.). Премия Рунета. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2021. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ Топ рэйтынгу «ТэхУспех — 2019» (руск.). ratingtechup.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 23 студзеня 2020.
- ↑ Рэйтынг працадаўцаў Расіі — 2020 (руск.). РБК. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2021. Праверана 15 лютага 2021.
- ↑ ТАСС: кампанія «1С-Бітрыкс» у ТОП-10 працадаўцаў (руск.). ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2022. Праверана 17 лютага 2022.