Перайсці да зместу

1-я Кляновая вуліца (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-я Кляновая вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Раён БВК
Працягласць 100 м
Аўтобусныя маршруты № 8, 12
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

1-я Кляновая вуліца (трансліт.: 1-ja Klianovaja vulica, руск.: 1-я Кленовая улица) — вуліца ў Наваполацку.

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК на тэрыторыі былой вёскі Шніткі, якая ўвайшла ў межы Наваполацка ў 1968 годзе. Сёння ў гэтай цастцы горада размешчаны садовыя таварыствы, а таксама аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Працягласць вуліцы складае каля 100 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. З цэнтральнай часткі горада грамадскім транспартам да вуліцы можна даехаць аўтобусамі № 8 «Падкасцельцы - БВК» і № 12 «Падкасцельцы - Шніткі», прыпынак знаходзіцца на вуліцы праезд Вусце. Непадалёк ад вуліцы працякае рака Дзвіна.