Перайсці да зместу

1-я Чарнічная вуліца (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-я Чарнічная вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 260 м
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

1-я Чарнічная вуліца (трансліт.: 1-ja Čarničnaja vulica, руск.: 1-я Черничная улица) — вуліца ў Наваполацку.

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада на тэрыторыі садовых таварыстваў «Хімік-1» і «Нафтавік-2» у мясцовасці "Падстанцыя" каля прамзоны нафтаперапрацоўчага завода. Працягласць вуліцы складае каля 260 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Недалёка працякае рэчка Залюхоўка. Бліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту (аўтобусаў і трамвая) размешчаны на вуліцы Прамысловай.