Перайсці да зместу

10-я Слівавая вуліца (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
10-я Слівавая вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 170 м
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

10-я Слівавая вуліца (трансліт.: 10-ja Slivavaja vulica, руск.: 10-я Сливовая улица) — вуліца ў Наваполацку.

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада на тэрыторыі садовага таварыства «Нафтавік-2» у мясцовасці «Падстанцыя» каля прамзоны нафтаперапрацоўчага завода. Працягласць вуліцы складае каля 170 метраў. Вуліца пралягае с поўдня на поўнач ад вуліцы Ягаднай. Непадалёк працякае рэчка Залюхоўка. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Бліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту (аўтобусаў і трамвая) размешчаны на вуліцы Нафтаперапрацоўшчыкаў.