Перайсці да зместу

11-я армія (РСЧА)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
11-я армія
Від узброеных сіл РСЧА (сухапутныя)
Род войск (сіл) агульнавайсковая
Фарміраванне 1918
Расфарміраванне (пераўтварэнне) 29 мая 1921
Фарміраванні
Першае фарміраванне 3 кастрычніка 1918 –
13 лютага 1919
Другое фарміраванне 13 сакавіка 1919 –
12 чэрвеня 1919
Трэцяе фарміраванне 14 жніўня 1919 –
29 траўня 1921
Баявыя аперацыі

Другі Кубанскі паход
Паўночна-Каўказская аперацыя (1920)

Акупацыя Азербайджана Чырвонай арміяй
Акупацыя Арменіі Чырвонай арміяй
Акупацыя Грузіі Чырвонай арміяй
У складзе франтоў

Паўднёвы фронт,
Каспійска-Каўказскі фронт,
Туркестанскі фронт,
Паўднёва-Усходні фронт,

Каўказскі фронт.
Форма адзення байцоў і камандзіраў Таманскай арміі, РСЧА часоў Грамадзянскай вайны ў Расіі, 1919 год.
11-я армія праводзіць ваенны парад у захопленым у Грузінскай Рэспублікі Тыфлісе, 25 лютага 1921 года.
Камандзіры Чырвонай Арміі ў захопленым Батумі. Сядзяць злева направа: начальнік 18-й дывізіі З. П. Жлоба, ваенны камісар 9-й стралковай дывізіі М. І. Лісоўскі, народны камісар Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Грузіі Шалва Эліява і начальнік 9-й дывізіі М. У. Куйбышаў, сакавік 1921 года.

11-я армія (11 А) — аператыўнае аб’яднанне Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) падчас Грамадзянскай вайны на прасторах паўшай Расійскай імперыі.

Першае фарміраванне[⇨]: створана загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) Паўднёвага фронту ад 3 кастрычніка 1918 гады, 13 лютага 1919 гады расфармаваная.

Другое фарміраванне[⇨]: створана як 11-я асобная армія загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі (РВСР) ад 13 сакавіка 1919 года, з 23 траўня 1919-га знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні Паўднёвага фронту, расфарміравана 12 чэрвеня таго ж года.

Трэцяе фарміраванне[⇨]: створана загадам РВС Усходняга фронту ад 14 жніўня 1919 года ў складзе Туркестанскага фронту, з 14 кастрычніка ў складзе — Паўднёва-Усходняга фронту, з 16 студзеня 1920 года — Каўказскага фронту. 29 траўня 1921 года перафарміравана ў Асобную Каўказскую армію[1][2].

Першае фарміраванне

[правіць | правіць зыходнік]

Адзінаццатая армія створана загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) Паўднёвага фронту ад 3 кастрычніка 1918 года на падставе дырэктывы Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі (РВСР) ад 11 верасня 1918 года з усіх злучэнняў, часцей, атрадаў Чырвонай арміі Паўночнага Каўказа. Знаходзілася ў складзе Паўднёвага фронту, з 2 лістапада — Каспійска-Каўказскага аддзела Паўднёвага фронту, з 8 снежня — Каспійска-Каўказскага фронту (да 13 лютага 1919)[1][2].

У кастрычніку–лістападзе 1918 у 11-ю армію ўваходзілі Таманская армія, некалькі пяхотных і кавалерыйскіх дывізій і брыгад, а таксама значная колькасць асобных палкоў, батальёнаў, дружын, рот і сотняў, аб’яднаных у калоны і баявыя ўчасткі.

20 лістапада 1918 года большая частка войск была зведзена ў 4 пяхотныя і 1 кавалерыйскі карпусы (па 2 дывізіі ў кожным), аднак у арміі заставаліся таксама асобныя калоны і баявыя ўчасткі. Так як гэтая арганізацыя не адпавядала прынятай у Чырвонай арміі, у снежні 1918 — студзені 1919 года была праведзена рэарганізацыя, па якой усе войскі 11-й арміі былі зведзены ў 4 стралковыя дывізіі (1-я, 2-я, 3-я Таманская, 4-я) і 2 кавалерыйскія дывізіі (1-я Стаўрапольская і 2-я).

Баявыя дзеянні

[правіць | правіць зыходнік]

Адсутнасць дакладнай арганізацыі, моцныя перажыткі партызаншчыны, недахоп узбраення і боепрыпасаў значна зніжалі баяздольнасць 11-й арміі. Прызначаны яе камандуючым І. Л. Сарокін уступіў у канфлікт з РВС Паўночнага Каўказа, у кастрычніку абвясціў групу кіраўнікоў ЦВК Паўночна-Каўказскай савецкай рэспублікі вінаватымі ў здрадзе. У сваю чаргу, Сарокін быў аб’яўлены па-за законам, арыштаваны і расстраляны[3].

11-я армія вяла баявыя дзеянні супраць белай Добраахвотніцкай арміі, забяспечваючы левае крыло 10-й арміі, якая абараняла Царыцын (сучасны Валгаград). У кастрычніку 1918 года войскі ўдзельнічалі ў баях за Стаўрапаль і Армавір, аднак у лістападзе былі вымушаны пакінуць Стаўрапаль і Нявіннамыск. Адначасова часці арміі займаліся падаўленнем Церскага паўстання, занялі Маздок і абложылі Уладзікаўказ, Грозны і Кізляр[1][4].

У канцы снежня 1918-га армія пачала наступ у кірунках Екацярынадар (сучасны Краснадар) — Наварасійск і Ціхарэцкая — Растоў-на-Доне, але ў пачатку студзеня 1919 года праціўнік чырвоных нанёс моцны контрудар і разрэзаў армію на 2 часткі, якія пачалі адыходзіць у напрамку Святы Крыж (сучасны Будзёнаўск) — Эліста і Грозны — Кізляр. Войскі панеслі значныя страты ў баях, а таксама ад эпідэміі сыпнога тыфа, моцна скараціўшыся ў колькасці, адыходзілі праз Кізляр да Астрахані, а часткай сіл — за раку Маныч да 10-й арміі. 13 лютага 1919 года 11-я армія была расфарміравана[1][4].

Камандны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя[1]:

Члены РВР[1]:

Начальнікі штаба:[1]

  • Б. І. Перасвет (17 лістапада 1918 — 13 лютага 1919)

Другое фарміраванне

[правіць | правіць зыходнік]

Была створана як 11-я асобная армія загадам РВСР ад 13 сакавіка 1919 года з войск Каспійска-Каўказскага фронту з непасрэдным падпарадкаваннем галоўнакамандуючаму, з 23 траўня знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні Паўднёваму фронту. Пастановай РВСР ад 4 чэрвеня 1919 года расфарміравана 12 чэрвеня, а яе войскі былі перададзены ў склад 10-й арміі[1][2].

У склад 11-й арміі ўваходзілі[1]:

  • 33-я стралковая дывізія (сакавік–травень 1919),
  • 34-я стралковая дывізія (сакавік–чэрвень 1919),
  • 1-я асаблівая кавалерыйская дывізія (сакавік–красавік 1919),
  • 7-я кавалерыйская дывізія (красавік–чэрвень 1919),
  • Астрахана-Каспійская ваенная флатылія (сакавік–травень 1919).

Баявыя дзеянні

[правіць | правіць зыходнік]

Войскі 11-й арміі размяшчаліся ў раёне Астрахані і ўздоўж узбярэжжа Каспійскага мора, з’яўляючыся сувязным звяном паміж Усходнім і Паўднёвым франтамі. Вялі баявыя дзеянні супраць Узброеных сіл Поўдня Расіі (УСПР). Не змаглі выканаць пастаўленую задачу па захопу ўсходняй часткі Паўночнага Каўказа і Дагестана ў сувязі з малалікасцю войск (на красавік — 12,3 тыс. чалавек і 59 гармат) і перадачай часткі сіл суседнім франтам. Астрахана-Каспійская ваенная флатылія падтрымлівала войскі арміі ў абароне дэльты Волгі ў раёне Астрахані, дзейнічала супраць белагвардзейскай і англійскай флатылій на Каспіі[1][2].

Камандны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя[1]:

  • М. А. Жданаў (20 сакавіка — 3 чэрвеня 1919),
  • А. С. Смірноў (ч.в.п., 3–10 чэрвеня 1919)

Члены РВР:

Начальнікі штаба[1]:

  • І. Ф. Шарскоў (13 сакавіка — 18 красавіка 1919),
  • Я. Н. Рыгельман (ч.в.п., 19–29 красавіка 1919),
  • А. Ф. Кадошнікаў (30 красавіка — 12 чэрвеня 1919).

Трэцяе фарміраванне

[правіць | правіць зыходнік]

Была створана загадам РВС Усходняга фронту РСЧА ад 14 жніўня 1919 года з войск Астраханскай групы ў складзе Туркестанскага фронту. Знаходзілася ў складзе Туркестанскага фронту, з 14 кастрычніка 1919 — Паўднёва-Усходняга фронту, з 16 студзеня 1920 — Каўказскага фронту. 29 траўня 1921 была перафарміравана ў Асобную Каўказскую армію[1][2].

У 11-ю армію ўваходзілі[1]:

Баявыя дзеянні

[правіць | правіць зыходнік]
Чырвоная армія ў захопленым Баку, травень 1920 года.
Чырвоная армія ў захопленым Ерэване, лістапад 1920 года.
Чырвоная армія ў захопленым Тыфлісе, люты 1921 года.

У жніўні–снежні 1919 года 11-я армія ўтрымлівала Астрахань, вяла баі адначасова на некалькіх напрамках. Баі супраць дзянікінскіх войск вяліся ў наваколлях Астрахані (верасень–кастрычнік), пад Царыцыным (лістапад–снежань), армія садзейнічала наступленню войск Паўднёва-Усходняга фронту. Баі супраць астрахана-ўральскіх белых казакоў вяліся на джамбайска-гур’еўскім напрамку, ва ўзаемадзеянні з 1-й і 4-й арміямі. Войскі 11-й арміі паспяхова выканалі пастаўленыя задачы і разграмілі свайго суперніка на ўсіх напрамках[1][2].

У студзені–сакавіку 1920 года войскі арміі ўдзельнічалі ў Паўночна-Каўказскай аперацыі і занялі раён Стаўрапаля, цэнтральную і ўсходнюю часткі Паўночнага Каўказа. У красавіку 1920 года армія ўварвалася і акупіравала Баку, у выніку чаго на месцы Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі была ўстаноўлена бальшавіцкая ўлада. У ліпені 1920 — траўні 1921 года войскі 11-й арміі садзейнічалі ва ўстанаўленні бальшавіцкай улады на Паўднёвым Каўказе, удзельнічалі ў захопе Тыфліса і Батумі, а таксама Ерэвана, актыўна дапамагалі турэцкай кемалісцкай арміі ў Зангезуры і Нахічэване супраць войск Рэспублікі Арменіі[1][2]. Саўдзельнічалі ў падаўленні буйнога антысавецкага паўстання ў Дагестане.

Камандны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя[1]:

Члены РВС[1]

  • В. У. Куйбышаў (14 жніўня — 14 кастрычніка 1919),
  • В. У. Кураеў (14–25 жніўня 1919),
  • С. М. Кіраў (3 верасня 1919 — 23 сакавіка 1920),
  • А. І. Сакалоў (9 кастрычніка 1919 — 6 студзеня 1920),
  • К. А. Механошын (21 снежня 1919 — 27 траўня 1920),
  • Я. І. Веснік (27 траўня — 31 жніўня 1920, 26 студзеня — 29 траўня 1921),
  • Б. Д. Міхайлаў (21 чэрвеня 1920 — 9 лютага 1921)
  • Ш. 3. Элиава (17 снежня 1920 — 29 траўня 1921),
  • А.-Г. К. Караеў (14 лістапада 1920 — 29 траўня 1921)

Начальники штаба:[1]

  • У. У. Шавялёў (ч.в.п., 14 жніўня — 23 верасня 1919),
  • Н. І. Зварыкін (ч.в.п., 23 верасня — 18 кастрычніка 1919),
  • Р. А. Шпілька (ч.в.п., 18 кастрычніка — 10 снежня 1919),
  • А. К. Рэмезаў (10 снежня 1919 — 7 траўня 1921),
  • Б. І. Кузняцоў (7–29 траўня 1921).
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т «Гражданская война и военная интервенция в СССР [Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя ў СССР]». Энцыклапедыя.
  2. а б в г д е ё «Центральный государственный архив Советской армии [Цэнтральны дзяржаўны архіў Савецкай арміі]». У двух тамах. Том 1. Даведнік. 1991
  3. Обертас 1973.
  4. а б Северокавказцы в боях за Родину. Глава 2.. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2016. Праверана 1 мая 2011.