Перайсьці да зьместу

1514 (падразьдзяленьне)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1514 (падразьдзяленьне)
Гады існаваньня ~ сьнежань 2024 — наш час
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне Галоўнае Ўпраўленьне Выведкі Міністэрства Абароны Ўкраіны
Уваходзіць у Спэцпадразьдзяленьне Цімура
Войны Расейска-ўкраінская вайна

Спэцпадразьдзяленьне «1514» — беларуская вайсковая адзінка ў складзе «спэцпадразьдзяленьня Цімура» Галоўнага Ўпраўленьня Выведкі Ўкраіны.

Сваю назву падразьдзяленьне ўзяло ў гонар 1514 года, калі менавіта тады, 8 верасьня, беларуска-польскае войска пад кіраўніцтвам Канстантына Астроскага разьбіла ўшчэнт армію Маскоўскай Дзяржава пад Воршай[1].

12 сьнежня 2024 году падразьдзяленьне ўпершыню заявіла а сабе ў сацсетках, зрабіўшы пост у сваім Тэлеґрам-канале.[1]