Перайсці да зместу

2-я Віленская мужчынская гімназія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я Віленская мужчынская гімназія
Заснавана 6 (18) верасня 1828
Закрыта 7 (19) кастрычніка 1838
Тып сярэдняя школа[d]
Краіна
Размяшчэнне

2-я Віленская мужчынская класічная гімназія — колішняя расійская сярэдняя навучальная ўстанова ў 1828—1838 гадах у Вільні.

У 1829 годзе колькасць навучэнцаў 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі перасягнула 700 чалавек. Яшчэ ў 1828 годзе рэктар Віленскага ўніверсітэта, незадаволены якасцю адукацыі, як ён лічыў з прычыны перапоўненасці, бо ў класах часам было болей за 150 навучэнцаў, праз папячыцеля Віленскай навучальнай акругі падаў у Міністэрства народнай асветы праект адкрыцця ў Вільні другой гімназіі. Загадзя для новай гімназіі і шляхетнага пансіёна пры ёй было нанята асобнае памяшканне, бо ў будынках Віленскага ўніверсітэта ўжо не было месца. Праект ухвалены 6 верасня 1828 года.[1]

Імператарскім загадам ад 7 кастрычніка 1838 года перайменавана ў Віленскі шляхецкі інстытут.[1]