Перайсці да зместу

2-я Клічаўская партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я Клічаўская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 657 партызан (май 1943 года)
Дыслакацыя Клічаўскі і сумежныя раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

2-я Клічаўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага і сумежных раёнаў. У маі 1943 года брыгада (657 партызан) была рафарміравана.

Брыгада была створана на базе 277-га, 537-га, 100-га атрадаў і Кіраўскага спецатрада, у сакавіку у сакавіку 1943 года былі арганізаваны 277-А і 277-Б атрады, красавіку 1943 года быў уключаны 278-ы атрад.

  • І. З. Ізох;
  • Г. Л. Комар;
  • А. Я. Шчыслёнак;
  • К. Ф. Канавалаў.

Начальнікі штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • І. М. Мароз;
  • Токараў.

Партызаны вялі баі па абароне і расшырэнню партызанскай зоны. У красавіку 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Глыбокі Брод, Сямікаўка, Макаўка Бялыніцкага раёна (Бялыніцкія аперацыі), удзельнічалі ў знішчэнні нямецкага гарнізона ў вёсцы Суша. У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. 6 мая, сумесна з 1-й Клічаўскай партызанскай брыгадай, прарвалі блакаду знішчыўшы артылерыйскія і мінамётныя батарэі, 2 бронемашыны і роту праціўніка.[1][2]

Наносілі удары па нямецкіх камунікацыях ПрыямінаКрупкі, МагілёўЖлобін, Асіповічы — Жлобін. Брыгада была расфарміравана ў маі 1943 года.

  1. Пасэ, У. С. Хрушч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 616. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. Пасэ, У. Хрушч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.