2-я Сунічная вуліца (Наваполацк)
Выгляд
2-я Сунічная вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Раён | БВК |
Працягласць | 270 м |
Паштовы індэкс | 211440 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
2-я Сунічная вуліца (трансліт.: 2-ja Suničnaja vulica, руск.: 2-я Земляничная улица) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада на тэрыторыі садовага таварыства «Хімік-2» у мясцовасці БВК. Працягласць вуліцы складае каля 270 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Недалёка працякае рэчка Залюхоўка.
Бліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту (аўтобусаў) «Весавая БВК» (канцавы прыпынак) размяшчаецца паўночнее вуліцы за некалькі соцен метраў.