4-я Клічаўская партызанская брыгада
4-я Клічаўская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1943 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Дыслакацыя | Клічаўскі і сумежныя раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
4-я Клічаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на тэрыторыі Клічаўскага і сумежных з ім раёнаў. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была сфарміраванана базе 152-га, 720-га, 115-га атрадаў і Клічаўскага спецатрада. Пасля расфарміравання брыгады 152-і і115-ы атрады былі вылучаны ў асобна дзейныя.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Ф. С. Тарасевіч;
- М. Дз. Грыцан.
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- І. Ф. Рудаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны вяли баі з немцамі за ўтрыманне і пашырэнне партызанскай зоны, у красавіку 1943 года ўдзельнічалі ў ліквідацыі гарнізона ў вёсцы Суша. Асноўны ўдар наносіліна чыгуначных участках Асіповічы — Жлобін, Быхаў — Жлобін; 10 лютага — 20 сакавіка 1943 года на чыгуначным участку Быхаў — Жлобін падарвалі чатыры эшалоны.
У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.[1][2]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пасэ, У. С. Хрушч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 616. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ Пасэ, У. Хрушч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.