Перайсці да зместу

AJAX

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ajax (англ.: Asynchronous JavaScript And XML) — падыход да стварэння карыстальніцкіх інтэрфейсаў для вэб-праграм, пры якім вэб-старонка без перазагрузкі адпраўляе запыты на сервер у фонавым рэжыме, а затым загружае адтуль патрэбныя карыстальніку даныя[1]. Ajax не з’яўляюцца самастойнай праграмай, або тэхналогіяй, гэта хутчэй канцэпцыя ў праграмаванні. На практыцы сучасныя рэалізацыі звычайна выкарыстоўваюць JSON замест XML.

JavaScript можа змяняць вэб-старонку для дынамічнага адлюстравання новай інфармацыі з дапамогай убудаванага аб'екту XMLHttpRequest, што дазваляе вэб-сайтам загружаць кантэнт на экран без абнаўлення старонкі.

get-ajax-data.js:

// Гэты скрыпт працуе на баку кліента

// Ініцыялізацыя HTTP запыту
let xhr = new XMLHttpRequest();
xhr.open('GET', 'send-ajax-data.php');

// Адсочванне змен стану запыту.
xhr.onreadystatechange = function ()
{
	const DONE = 4; // код 4 азначае, што запыт выкананы
	const OK = 200;
	if (xhr.readyState === DONE)
	{
		if (xhr.status === OK)
		{
			console.log(xhr.responseText); // 'Гэта адказ.'
		}
		else
		{
			console.log('Error: ' + xhr.status); // Падчас запыту адбылася памылка.
		}
	}
};

// Адпраўка запыту на send-ajax-data.php
xhr.send(null);

send-ajax-data.php:

<?php
// Гэта скрыпт выконваецца на баку сервера

header('Content-Type: text/plain');

// Адпраўка даных кліенту
echo "Гэта адказ.";
?>

Зноскі

  1. Ajax - Web developer guides. MDN Web Docs. Архівавана з першакрыніцы 28 February 2018. Праверана 27 лютага 2018.