Перайсці да зместу

American Express

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
American Express
англ.: American Express
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: AXP
Заснаванне 1850
Заснавальнікі William Fargo[d], Henry Wells[d] і John Warren Butterfield[d]
Краіна
Размяшчэнне  ЗША
Адрас
Галіна фінансавыя паслугі[d], financial service activities, except insurance and pension funding[d][4] і payment card industry[d]
Уласны капітал
  • 19,6 млрд $ (2021)[5]
Абарот
  • 38,8 млрд $ (2024)[6]
Аперацыйны прыбытак
  • 12,9 млрд $ (2024)[6]
Чысты прыбытак
  • 10,1 млрд $ (2024)[6]
Актывы
  • 167 млрд $ (2021)[5]
Капіталізацыя
  • 118 млрд $ (5 жніўня 2022)[7]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 64 000 чал. (2021)[8]
Матчына кампанія Bundesanstalt für Finanzdienstleistungsaufsicht[d]
Сайт www.americanexpress.com

American Express (таксама Amex) — амерыканская фінансавая кампанія. Вядомымі прадуктамі кампаніі з’яўляюцца крэдытныя карты, плацёжныя карты і чэкі. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Акцыі Amex гандлююцца на нью-ёркскай фондавай біржы. Кампанія уваходзіць у прамысловы індэкс Доу-Джонса.

American Express была заснавана ў 1850 годзе як кампанія па экспедыцыі грузаў і пачала прадаваць фінансавыя і турыстычныя паслугі ў пачатку 1900-х гадоў. Першую плацёжную карту кампанія стварыла ў 1958 годзе. З 1984 па 1995 American Express валодала інвестыцыйнай кампаніяй Lehman Brothers.

Да 2004 года Visa і Mastercard забаранялі банкам-эмітэнтам сваіх картак выпускаць карты American Express у Злучаных Штатах. Гэта прывяло да антыманапольнай судовай справы, ініцыяванай Міністэрствам юстыцыі ЗША, у выніку якой забарона была скасавана.[9]

Падчас фінансавага крызісу 2008 года Amex была рэарганізавана ў банкаўскую холдынгавую кампанію, што дазволіла ёй атрымаць фінансавую дапамогу ад урада ЗША.[10] На той момант кампанія валодала актывамі на 127 мільярдаў долараў ЗША.[11]

Amex з'яўляецца чацвёртай па велічыні плацёжнай сеткай у свеце па колькасці пакупак пасля UnionPay, Visa і Mastercard.[12][13] Станам на 31 снежня 2023 года ў свеце дзейнічала 141,2 мільёна картак Amex. Станам на 2025 год кампанія занімае 58-е месца ў спісе Fortune 500[14].

У 2023 годзе доля Amex складала 9% сусветнага рынку па аб'ёме транзакцый.[15] Крэдытныя карты American Express прымаюцца ў большасці амерыканскіх крамаў, аднак значна менш распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі.

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 30 чэрвеня 2020.
  2. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/american-express-corporation?rid=671547715580-60
  3. https://ir.americanexpress.com/financials/annual-reports-and-proxy-statements/default.aspx Праверана 8 чэрвеня 2022.
  4. American Express Co. // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  5. а б https://www.boursier.com/actions/societe/comptes-detailles/american-express-US0258161092,US.html
  6. а б в Form 10-K — 2025.
  7. https://www.boursier.com/actions/cours/american-express-US0258161092,US.html
  8. https://s26.q4cdn.com/747928648/files/doc_financials/2021/ar/Final-Annual-Report-03-18-22.pdf
  9. American Express, Form 10-K, Annual Report, Filing Date Mar 12, 2004. Securities and Exchange Commission. Архівавана з першакрыніцы May 12, 2013.
  10. American Express, Form 8-K, Current Report, Filing Date Dec 23, 2008. U.S. Securities and Exchange Commission. Архівавана з першакрыніцы May 12, 2013.
  11. Shapiro, Ari (November 11, 2008). American Express Gets Fed Approval to Convert to Bank. NPR. Morning Edition. Архівавана з арыгінала February 5, 2018.
  12. Caporal, Jack. Credit and Debit Card Market Share by Network and Issuer | The Motley Fool (англ.). fool.com (12 кастрычніка 2020). Праверана 11 лютага 2025.
  13. Thangavelu, Poonkulali. Credit Card Market Share Statistics (англ.). Bankrate (7 ліпеня 2023). Праверана 11 лютага 2025.
  14. "American Express (AXP): Company Profile, Stock Price, News, Rankings - Fortune" (англ.). Праверана 27 верасня 2025.
  15. US Credit Card Market Share: Facts and Statistics for 2025(нявызн.). Fortunly. Праверана 11 лютага 2025.