Перайсці да зместу

BYD Auto

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BYD Auto
Тып вытворца аўтамабіляў[d], бізнес і аўтамабільная марка[d]
Лістынг на біржы Hong Kong Exchanges and Clearing Limited[d]
Заснаванне 22 студзеня 2003
Заснавальнікі Ван Чуаньфу
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Абарот
  • 483 млрд ¥ (2023)
Дэвіз 成就梦想
Матчына кампанія BYD
Даччыныя кампаніі
Сайт byd.com/cn (кіт.)
byd.com/en (англ.)
byd.com/es (ісп.)

BYD Auto Co., Ltd. — кітайскі вытворца аўтамабіляў. Даччынае прадпрыемства кампаніі BYD Co. Ltd.. Заснавана ў 2003 годзе, калі BYD купіла збанкрутаваную марку Qinchuan Automobile.

Станам на 2023 год, BYD — адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў машын з электрычным прывадам — plug-in-гібрыдаў і электрамабіляў. У 2008 годзе BYD вывела на рынак першую гібрыдную мадэль з падзарадкай — BYD F3DM. У маі 2021 года быў выпушчаны мільённы электрычны аўтамабіль[1]. У лістападзе 2022 года колькасць вырабленых электрычных машын дасягнула 3 мільёнаў, у жніўні 2023 года — 5 мільёнаў[2]. У лістападзе 2023 года быў выраблены 6-мільённы NEV[3].

  1. BYD Celebrates One-Millionth Plug-In Passenger Car Produced(англ.). insideevs.com. 2021-05-19. Праверана 2023-11-29.
  2. BYD Celebrates Five Million Plug-In Vehicles Produced(англ.). insideevs.com. 2023-08-10. Праверана 2023-11-29.
  3. BYD Rolled Out Its 6 Millionth Plug-In Vehicle(англ.). insideevs.com. 2023-11-27. Праверана 2023-11-29.