Перайсці да зместу

Deo Optimo Maximo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надпіс «Deo Optimo Maximo». Партал царквы манастыра. Шлегль, Аўстрыя

Deo Optimo Maximo, часта скарачаецца як D.O.M. або Deo Opt. Max. — лацінскае выслоўе, якое азначае «Богу найлепшаму, найвялікшаму»[1] або «Богу найвышэйшаму і найлепшаму»[2]. Першапачаткова выкарыстоўвалася як язычніцкая фраза, адрасаваная Юпітэру[3][4].

Калі Рымская імперыя была політэістычнай дзяржавай, то да Юпітэра, галоўнага бога рымскага пантэона звярталіся фразай: Iovi Optimo Maximo (I.O.M.). Калі Рымская імперыя прыняла за дзяржаўную рэлігію монатэізм у форме хрысціянства, фраза стала зваротам да хрысціянскага Бога. Яе выкарыстанне працягвалася доўга па падзенні Рымскай імперыі, бо лацінская мова заставалася мовай царквы і навукі на Захадзе[5].

Так, фразу або яе скарачэнне можна знайсці на многіх цэрквах эпохі Адраджэння і іншых будынках, асабліва над саркафагамі, у прыватнасці ў Італіі і на Мальце[6]. Яна таксама напісана на бутэльках бенедыкцінскага лікёру.

Надпіс Д.О.М. кірыліцай на праваслаўнай магіле, старыя могілкі ў Валожыне, Мінская вобласць, Беларусь

Надпіс часта сустракаецца на надмагіллях, дзе яго часам расшыфроўваюць як Domus Omnium Mortuorum: «Дом усіх памерлых» або «Дом усіх мёртвых»[7]. Пасля скасавання ўніяцтва на землях былога Вялікага Княства Літоўскага ў Расійскай імперыі і пераводу бальшыні ўніяцкіх вернікаў у праваслаўе, на магілах колішніх уніятаў сустракаюцца абрэвіятуры Д.О.М. кірыліцай.

  1. Morana, Martin (2011). Bejn Kliem u Storja [Maltese]. Malta: Books Distributors Limited. ISBN 978-99957-0137-6. OCLC 908059040. Архівавана з арыгінала 5 October 2016.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка)
  2. Часопіс "Ave Maria" :: Пошук. media.catholic.by. Праверана 24 лістапада 2025.
  3. The Concise Oxford Definitionary of the Christian Faith. Oxford University Press. 2006. doi:10.1093/acref/9780198614425.001.0001. ISBN 9780198614425. Архівавана з арыгінала 16 August 2016.
  4. Ovason, David (2012). The Secrets Of Nostradamus: The Medieval Code of the Master Revealed in the Age of Computer Science. Random House. p. 61. ISBN 978-1448108794.
  5. Ovason, David (2012). The Secrets Of Nostradamus: The Medieval Code of the Master Revealed in the Age of Computer Science. Random House. p. 61. ISBN 978-1448108794.
  6. Munro, Dane (2005). Memento Mori (PDF). Vol. 2. M. J. Publications. p. 54. ISBN 9789993290117. Архівавана з арыгінала (PDF) 1 July 2017.
  7. Poniatowski Z. 1969, s. 110.
  • Zygmunt Poniatowski. Mały słownik religioznawczy. — Warszawa, 1969.