Discogs
Выгляд
| Discogs | |
|---|---|
| | |
| URL | www.discogs.com |
| Камерцыйны | часткова |
| Тып сайта | музычны |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова(-ы) | англійская |
| Уладальнік | Zink Media, Inc. |
| Аўтар | Кевін Левандоўскі |
| Пачатак працы | кастрычнік 2000 |
| Рэйтынг Alexa | 595[1] |
Discogs (чытаецца Дыско́гс; скарачэнне ад «Discographies») — сайт з адной з найбуйнейшых баз даных музычных выканаўцаў і іх выданняў ад розных музычных кампаній. Напаўняецца ў большай ступені добраахвотнікамі. Уся інфармацыя знаходзіцца ў бясплатным доступе. Зарэгістраваныя карыстальнікі рэсурса маюць магчымасць прадаваць/купляць музычныя выданні, выкарыстоўваючы краму сайта.
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]28 сакавіка 2019 года колькасць выданняў, прадстаўленых на сайце Discogs дасягнула 11 мільёнаў[2]. На гэтую дату сайт змяшчаў інфармацыю пра:
- 11 001 697 выданняў розных жанраў на розных носьбітах (з іх 1514106 асноўных выданняў (master releases))
- 5 410 939 музыкантаў і гуртоў
- 1 198 273 музычныя кампаніі
- 456 949 актыўных карыстальнікаў
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
- ↑ Another Milestone In Just Nine Months: 11 Million Releases On Discogs! (англ.). Блог «Discogs» (28 сакавіка 2019). Праверана 3 мая 2019.