Help! (песня)
| Help! | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Help! | |||
| Дата выпуску |
23 ліпеня 1965 (Вялікабрытанія) 19 ліпеня 1965 (ЗША) |
|||
| Дата запісу | 13 апреля 1965 | |||
| Жанр | фолк-рок[1] | |||
| Мова песні | англійская[2] | |||
| Працягласць | 2:18 | |||
| Лэйбл | Parlophone, Capitol | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Help!» | ||||
|
||||
«Help!» (з англ. — «На дапамогу!») — песня гурта «The Beatles», упершыню выпушчаная ў выглядзе аднайменнага сінгла; загалоўная кампазіцыя альбома Help!. Песня напісана Джонам Ленанам (прыпісана Джону Ленану і Полу Мак-Картні) і была запісана 13 красавіка 1965 года. Песня гучыць таксама і ў аднайменным фільме. У 2004 годзе песня заняла 29 пазіцыю ў рэйтынгу «500 найвялікшых песень усіх часоў» паводле часопіса Rolling Stone[4].
Стварэнне песні
[правіць | правіць зыходнік]Джон Ленан напісаў гэтую песню, каб выразіць увесь той стрэс, у якім ён апынуўся праз хуткі рост папулярнасці «The Beatles»[5]. Паводле музычнага крытыка Іэна Макдональда, гэтая песня стала «першай расколінай у ахоўнай абалонцы», якую Ленан узвёў вакол свайго ўнутранага свету, пакуль «The Beatles» ішлі да славы; песня стала таксама важнай вяхой у развіцці яго аўтарскага стыля[6].
У 1970 годзе ў серыі інтэрв'ю «Успаміны Ленана» (для часопіса «Rolling Stone») Джон сказаў, што гэтая песня з'яўляецца адной з яго найлюбімейшых, праўда, яму хацелася, каб песня была запісана ў павольнейшым тэмпе. Ленан сказаў таксама, што па яго адчуваннях «Help!» і «Strawberry Fields Forever» з'яўляюцца найшчырэйшымі песнямі «The Beatles», а не проста песнямі на заказ[7].
Песня мае даволі простую структуру[8] і з'яўляецца адной з нямногіх песень «The Beatles», у якіх усе тры куплеты і прыпевы аб'ядноўваюцца без выкарыстання брыджа ці сола[9][10][11].
Запіс
[правіць | правіць зыходнік]Песня была запісана за 12 спроб 13 красавіка 1965 года на студыі Эбі-Роўд. Першыя восем запісаў былі толькі інструментальнымі. Затым гурт запісаў галасы, бубен і гітарныя пасажы ў канцы кожнага рэфрэна[12].
У запісе ўдзельнічалі
[правіць | правіць зыходнік]- Джон Ленан — вакал (дзве партыі, зведзеныя ў адну), акустычная гітара
- Пол Мак-Картні — бас-гітара, падгалоскі
- Джордж Харысан — сола-гітара, падгалоскі
- Рынга Стар — ударныя
Варыянты
[правіць | правіць зыходнік]Песня спачатку была размешчана на аднайменным сінгле (на адваротным баку якога была песня «I’m Down»), які быў выпушчаны ў продаж 19 ліпеня 1965 года ў ЗША і 23 ліпеня ў Вялікабрытаніі (за некалькі тыдняў да выпуску альбома). Паміж альбомнай версіяй і сінгламі ёсць невялікія адрозненні. Песня ўвайшла таксама ў альбомы-анталогіі «1962—1966» і «1».
Жывыя прадстаўленні
[правіць | правіць зыходнік]«The Beatles» выканалі «Help!» у прамым эфіры 1 жніўня 1965 года на «Blackpool Night Out». Запіс быў уключаны ў альбом Anthology 2 і паказаны падчас дакументальнага фільма The Beatles Anthology[13]. 14 жніўня гурт запісаў жывое выкананне песні і пяць іншых песень для «Шоў Эда Салівана», якое транслявалася ў наступным месяцы[14]. Шоў даступнае на DVD «4 поўныя шоў Эда Салівана з удзелам The Beatles».
«Help!» быў уключаны ў сэт-ліст амерыканскага турнэ «The Beatles» 1965 года. Выступ 15 жніўня на стадыёне Шы быў паказаны ў дакументальным фільме 1966 года ««The Beatles» на стадыёне Шы», хаця гук песні быў перазапісаны перад выпускам[15]. Выступ гурта 29 жніўня ў Hollywood Bowl быў выбраны для альбома 1977 года The Beatles at the Hollywood Bowl[16]. Заключны жывы канцэртны выступ «Help!» адбыўся ў снежні 1965 года падчас турнэ «The Beatles» па Вялікабрытаніі, пасля чаго гурт ніколі не выконваў яе ўжывую[16].
Лёс песні
[правіць | правіць зыходнік]Песня хутка стала папулярнай і на працягу трох тыдняў займала першыя месцы ў хіт-парадах як у Вялікабрытаніі, так і ў ЗША. У 2004 годзе песня заняла 29 пазіцыю ў рэйтынгу «500 найвялікшых песень усіх часоў» паводле часопіса Rolling Stone.
Песня неаднаразова перапявалася шматлікімі выканаўцамі, у тым ліку:
- У 1968 годзе гурт «Deep Purple» выпусціў кавер-версію на альбоме «Shades of Deep Purple» (версія «Deep Purple» у параўнанні з арыгіналам павольнейшая).
- У 1984 годзе кавер-версія песні была запісана Цінай Цёрнер сумесна з гуртом «The Crusaders».
- У 1985 годзе кампанія Ford выкарыстала песню «Help!» для рэкламы сваёй лініі Lincoln-Mercury. Гэта быў першы выпадак выкарыстання песні «The Beatles» у падобных мэтах; паводле некаторых даных за права выкарыстаць песню кампанія Ford выплаціла суму ў 100 тысяч долараў.
- У 1990 годзе песня была выканана Кайлі Міноўг на канцэрце ў памяць Джона Ленана ў Ліверпулі.
- У 1996 годзе песня была запісана для альбома «Четыре ночи в Москве» (трыб'ют-альбом гурта «Любэ»)[17].
- Расійскі гурт «Louna» таксама запісаў кавер-версію гэтай песні.
- 27 чэрвеня 2020 года амерыканская спявачка Майлі Сайрус выканала песню «Help!» на адкрытым стадыёне ў межах віртуальнай акцыі «Global Goal: Unite for Our Future»[18][19].
Некаторыя радкі з песні («Won’t you please, please help me?», «Help, we need somebody, help, not just anybody, help, we need…») нярэдка цытуюцца ці абыгрываюцца ў англамоўных творах масавай культуры (напрыклад, яны былі працытаваны ў асобных серыях серыялаў «Поўны дом», «Дурням шэнціць», мультсерыяла «Супердзеткі», а таксама ў мультфільме саміх «The Beatles» «Жоўтая падводная лодка»).
У 80-90-я гады ў савецкіх студэнтаў існаваў своеасаблівы абрад, звязаны з песняй «Help!». Лічылася, што калі непасрэдна перад экзаменам (напрыклад, перад выхадам з дому) праслухаць яе стоячы навыцяжку, то паспяховая здача экзамена практычна забяспечана. Таксама для гэтага пасавала песня «Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band (Reprise)»: як лічылася, яе ўступны варыянт чамусьці не дзейнічае[20].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Unterberger, Richie. "1960s-Folk-Rock Overview". www.richieunterberger.com. Archived from the original on 9 November 2013.
- ↑ (unspecified title) Праверана 14 студзеня 2019.
- ↑ а б ISWC Network Праверана 27 кастрычніка 2019.
- ↑ The Beatles, 'Help!' (англ.)(недаступная спасылка). www.rollingstone.com. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2012. Праверана 18 снежня 2011.
- ↑ Spitz 2005, p. 555.
- ↑ Steve Sullivan. Encyclopedia of Great Popular Song Recordings. — Scarecrow Press, 2013-10-04. — С. 224. — 1027 с. — ISBN 978-0-8108-8296-6.
- ↑ Lennon.net 2004, p. 5.
- ↑ Нататкі Alan W. Pollack пра песню Help!. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2008. Праверана 17 сакавіка 2009.
- ↑ MacDonald 2005, p. 153.
- ↑ Miles 1998, p. 199. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFMiles1998 (даведка)
- ↑ Beatles Interview Database 1984, p. 2.
- ↑ Біблія Бітлз: Help! Архіўная копія ад 5 сакавіка 2009 на Wayback Machine Спасылка праверана 1 марта 2009
- ↑ Winn 2008, pp. 337–338.
- ↑ Lewisohn 2000, pp. 198–199. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFLewisohn2000 (даведка)
- ↑ Lewisohn 2000, p. 215. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFLewisohn2000 (даведка)
- ↑ а б Winn 2008, p. 354.
- ↑ Композиции из альбома Архівавана 8 лістапада 2011 года. (ссылка проверена 1 августа 2011)
- ↑ Miley Cyrus Belts Passionate Cover of The Beatles' "Help!" For Global Citizen's Virtual Event. PopSugar (27 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
- ↑
Miley Cyrus Performs «Help!» (Global Goal: Unite for Our Future)
- ↑ Все очень просто. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2013. Праверана 22 верасня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Badman, Keith (2009). The Beatles Diary, Volume 2: After the Break-Up. London: Omnibus Press. ISBN 978-0-85712-001-4.
- Compton, Todd (2017). Who Wrote the Beatle Songs? A History of Lennon-McCartney. San Jose: Pahreah Press. ISBN 978-0-9988997-0-1.
- Playboy Interview With Paul and Linda McCartney. Beatles Interview Database (1984). Праверана 6 снежня 2009.
- Lewisohn, Mark (2000). The Complete Beatles Chronicle. London: Hamlyn. ISBN 0-600-60033-5.
- Miles, Barry (1998). Paul McCartney: Many Years From Now. New York: Henry Holt and Company. ISBN 0-8050-5249-6.
- Miles, Barry (2001). The Beatles Diary Volume 1: The Beatles Years. London: Omnibus Press. ISBN 0-7119-8308-9.
- Miller, Mark Crispin (1988). Boxed In: The Culture of TV. Northwestern University Press. p. 198. ISBN 0-8101-0792-9.
- Pollack, Alan W. Notes on "Help!". Notes On ... Series (2000). Праверана 5 снежня 2009.
- Ryan, Kevin; Kehew, Brian (2006). Recording The Beatles. Houston: Curvebender. ISBN 0-9785200-0-9.
- Spitz, Bob (2005). The Beatles: The Biography. Boston: Little, Brown. ISBN 0-316-80352-9.
- Wallgren, Mark (1982). The Beatles on Record. New York: Simon & Schuster. ISBN 0-671-45682-2.
- Winn, John C. (2008). Way Beyond Compare: The Beatles' Recorded Legacy, 1957-1965. New York: Random House. ISBN 978-0-307-45157-6.
- An Interview with Stanley Parks(недаступная спасылка). Lennon.net (2004). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2009.
- MacDonald, Ian (2005). Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties (Second Revised ed.). London: Pimlico (Rand). ISBN 1-84413-828-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Анлайн-даведнікі:
- Тэкст песні Архіўная копія ад 6 верасня 2015 на Wayback Machine (Праверана 21 мая 2017)
- Нататкі Alan W. Pollack пра песню Help! Архіўная копія ад 31 снежня 2008 на Wayback Machine (англ.) (Праверана 21 мая 2017)
- Біблія Бітлз — Help! Архіўная копія ад 5 сакавіка 2009 на Wayback Machine (англ.) (Праверана 21 мая 2017)
- Archive Chart. 7th August 1965 (англ.)(недаступная спасылка). The Official Charts Company – The home of UK Charts. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2012. Праверана 2 ліпеня 2014.
Тэматычныя артыкулы ў электронных выданнях:
- Tom Breihan. The Number Ones: The Beatles’ «Help!» (англ.). Stereogum. Stereogum Media (13 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2024. Праверана 6 студзеня 2025.