Microsoft Visual Studio
| Microsoft Visual Studio | |
|---|---|
|   | |
| Тып | Асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння | 
| Распрацоўшчык | Microsoft | 
| Напісана на | C++[1] і C#[2] | 
| Аперацыйная сістэма | Microsoft Windows | 
| Мовы інтэрфейсу | Руская, Англійская, Французская, Нямецкая, Італьянская, Японская, Карэйская, Іспанская, Кітайская (спрошчаная і традыцыйная) | 
| Першы выпуск | 1997 | 
| Апошняя версія | 2010 (10.0.40219.1) (11 сакавіка 2011) | 
| Бэта-версія | 11 Beta (11.0.50214.1) (1 сакавіка 2012) | 
| Ліцэнзія | Microsoft EULA | 
| Сайт | microsoft.com/visualstud… | 
Microsoft Visual Studio — лінейка прадуктаў кампаніі Майкрасофт, якія ўключаюць інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння і шэраг іншых інструментальных сродкаў. Гэтыя прадукты дазваляюць распрацоўваць як кансольныя праграмы, так і праграмы з графічным інтэрфейсам, у тым ліку з падтрымкай тэхналогіі Windows Forms, а таксама вэб-сайты, вэб-праграмы, вэб-службы як у натыўным (машынным), так і ў кіруемых кодах для ўсіх платформ, якія падтрымліваюцца Microsoft Windows, Windows Mobile, Windows CE, .NET Framework, .NET Compact Framework і Microsoft Silverlight.
Visual Studio складаецца з рэдактара зыходнага кода з падтрымкай тэхналогіі IntelliSense і магчымасцю найпрасцейшага рэфактарынгу кода. Убудаваны адладчык можа працаваць як адладчык узроўня зыходнага кода, так і як адладчык ўзроўня машыннага кода. Астатнія ўбудавальныя інструменты складаюцца з рэдактара форм для спрашчэння стварэння графічнага інтэрфейсу праграм, вэб-рэдактара, дызайнера класаў і дызайнера схемы базы даных. Visual Studio дазваляе ствараць і падключаць іншыя праграмы (плагіны) для пашырэння функцыянальнасці практычна на кожным узроўні, уключаючы дадаванне падтрымкі сістэм кантролю версій зыходнага кода (як напрыклад, Subversion і Visual SourceSafe), дадаванне новых набораў інструментаў (напрыклад, для рэдагавання і візуальнага праектавання кода на прадметна-арыентаваных мовах праграмавання ці інструментаў для іншых аспектаў цыклу распрацоўкі праграмнага забеспячэння (напрыклад, кліент Team Explorer для працы з Team Foundation Server).
Кампаненты
[правіць | правіць зыходнік]Visual Studio уключае адзін ці некалькі кампанентаў з наступных:
- Visual Basic .NET, а да яго з’яўлення — Visual Basic
 - Visual C++
 - Visual C#
 - Visual F# (уключаны пачынаючы з Visual Studio 2010)
 
Шматлікія варыянты пастаўкі таксама ўключаюць:
У мінулым, у склад Visual Studio таксама ўваходзілі прадукты:
- Visual InterDev
 - Visual J++
 - Visual J#
 - Visual FoxPro
 - Visual Source Safe — файл-серверная сістэма кіравання версіямі
 
Версіі
[правіць | правіць зыходнік]Да выхаду Visual Studio Version 4.0 асяроддзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і Source Safe пастаўляліся ў якасці самастойных пакетаў.
| Афіцыйная назва  | 
Кодавая назва  | 
Унутраная версія  | 
Версія .NET Framework  | 
Дата выхаду  | 
|---|---|---|---|---|
| Visual Studio | x | 4.0 | x | Вясна 1995 | 
| Visual Studio 97 | Boston | 5.0 | x | 1997 | 
| Visual Studio 6.0 | Aspen | 6.0 | x | 1998-06 | 
| Visual Studio .NET (2002) | Rainier | 7.0 | 1.0 | 2002-02-13 | 
| Visual Studio .NET 2003 | Everett | 7.1 | 1.1 | 2003-04-24 | 
| Visual Studio 2005 | Whidbey | 8.0 | 2.0 | 2005-11-07 | 
| Visual Studio 2008 | Orcas | 9.0 | 3.5 | 2007-11-19 | 
| Visual Studio 2010 | Dev10/Rosario | 10.0 | 4.0 | 2010-04-12 | 
| Visual Studio 11 Beta | 11.0 | 4.5 | 2012-03-01 | 
Дадаткі
[правіць | правіць зыходнік]Visual Studio пабудавана на архітэктуры, якая падтрымлівае магчымасць выкарыстання ўбудавальных дадаткаў (англ.: Add-Ins) — плагінаў ад іншых распрацоўшчыкаў, што дазваляе пашыраць магчымасці асяроддзя распрацоўкі.
Некаторыя з найбольш папулярных дадаткаў:
- ReSharper
 - Visual Assist X
 - AnkhSVN — свабодная рэалізацыя кліента Subversion у Visual Studio .NET 2002, 2003 (1-я версія) і 2005, 2008, 2010 (2-я версія).
 
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- .NET Framework
 - SharpDevelop — свабоднае асяроддзе распрацоўкі для C#, Visual Basic .NET і Boo.
 - MonoDevelop
 
Зноскі
- ↑ The Programming Languages Beacon — 2016. Праверана 12 снежня 2018.
 - ↑ The Programming Languages Beacon — 2016. Праверана 12 снежня 2018.
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лагатып Microsoft Visual Studio 2010 у высокай якасці (1568x611px, png)
 - «Visual Studio .NET» і іншыя прадукты для распрацоўкі (англ.)
 - Раздзел «Microsoft Visual Studio» на сайце Майкрасофт (руск.)
 - Visual C# Developer Center (англ.)
 - Visual Studio 2005 Express Editions Service Pack 1 (англ.)
 - Visual Studio 2005 Service Pack 1. Нататкі пра выпуск
 - Visual Studio 2008 Readme -> Supported Operating Systems
 - Відэаролікі з практычнымі саветамі па Visual Studio (руск.)
 - Старонка загрузкі Visual Studio 2010 (руск.)
 - Агляд новых магчымасцяў Visual Studio 2010 (руск.)
 - Даклад «Visual Studio 2010 для вэб-распрацоўшчыка» Архівавана 22 кастрычніка 2014. (руск.)
 - Праграмныя абнаўленні Visual Studio (руск.)
 - Visual Studio 2010 Service Pack 1 (руск.)