Please Mr. Postman
Please Mr. Postman | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл The Marvelettes з альбома Please Mr. Postman |
||||
Выпушчаны | 21 жніўня 1961 | |||
Мова | англійская[1] | |||
Фармат | 7” | |||
Запісаны | красавік 1961, студыя Hitsville U.S.A. (Дэтройт) | |||
Жанр | рок-н-рол, соўл, ду-воп, R&B | |||
Кампазітар | ||||
Працягласць | 2:31 | |||
Лэйбл | Tamla T 54046 | |||
Прадзюсар | Brianbert (Браян Холанд і Роберт Бейтман) | |||
Аўтар песні | Джорджыя Добінз, Ўільям Гарэт, Фрэдзі Горман, Браян Холанд, Роберт Бейтман | |||
|
||||
|
||||
The Marvelettes, храналогія сінглаў | ||||
|
«Please Mr. Postman» (з англ. — «Калі ласка, спадар паштальён») — песня, якая выйшла на дэбютным сінгле гурта The Marvelettes. Песня дасягнула першай пазіцыі ў чартах Billboard Hot 100 і R&B chart[2] і неаднаразова перапявалася многімі выканаўцамі; кавер-версія, запісаная гуртом The Carpenters, у пачатку 1975 года зноў заняла першы радок у хіт-парадзе Billboard Hot 100.
Версія The Beatles
[правіць | правіць зыходнік]Please Mr. Postman | ||||
---|---|---|---|---|
Выканаўца | The Beatles | |||
Альбом | With The Beatles | |||
Дата выпуску |
22 лістапада 1963 (мона) 30 лістапада 1963 (стэрэа) |
|||
Дата запісу | 30 ліпеня 1963 | |||
Жанр | рок-н-рол | |||
Мова песні | англійская[1] | |||
Працягласць | 2:36 | |||
Лэйбл | Parlophone | |||
Аўтар | Robert Bateman[d][1], Freddie Gorman[d][1] і Brian Holland[d][1] | |||
Кампазітар | ||||
Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
Трэк-ліст альбома «With The Beatles» | ||||
|
Гурт «The Beatles» уключыў гэтую песню ў свой жывы рэпертуар яшчэ ў 1962 годзе, аднак да часу запісу другога альбома гурта (With The Beatles) яна ўжо выпала з іх звыклага рэпертуару, таму запатрабавала даволі значнай студыйнай працы[3]. Запіс песні адбыўся 30 ліпеня 1963 года ў студыі «Эбі-Роўд», усяго было запісана 9 дубляў[4]. Для сваёй версіі ўдзельнікі гурта крыху змянілі тэкст песні (бо ў арыгінале ён вядзецца ад жаночай асобы).
Музычны крытык Іэн Макдональд негатыўна ацаніў гэтую кавер-версію за надта шчыльны гук і «агульную беспаветранасць»[3].
- У запісе ўдзельнічалі[3]:
- Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены асноўны вакал, рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара
- Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д (unspecified title) Праверана 10 студзеня 2019.
- ↑ Whitburn, Joel. Top R&B/Hip-Hop Singles: 1942-2004. — Record Research, 2004. — С. 379. — 813 с. — ISBN 0898201608, 9780898201604.
- ↑ а б в MacDonald, Ian. Переворот в мозгах: записи The Beatles и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. — С. 91. — ISBN 1-844-13828-3.
- ↑ Біблія The Beatles: «Please Mister Postman» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2012. Праверана 1 лістапада 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Песня ў выкананні «The Beatles» (BBC Audio) на YouTube (Праверана 26 мая 2022)
- Песня ў выкананні «The Marvelettes» на YouTube (Праверана 1 лістапада 2011)
- Біблія The Beatles: Please Mister Postman» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2012. Праверана 1 лістапада 2011.
- Тэкст песні ў выкананні «The Beatles» (англ.)(недаступная спасылка). steve.hamel.name. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 20 красавіка 2014.