Эндэмік ДР Конга. Сустракаецца на ўсходзе краіны на чатырох горных хрыбтах — на захад ад возера Эдвард, на захад ад возера Ківу, у Ітамбвэ і Місотсі-Кабога. Натуральнае асяроддзе жыцця — субтрапічны або трапічны вільготны горны лес з перавагай бамбука або віду Hagenia abyssinica, а таксама першасны трапічны лес і хмарны лес(руск.) (бел..
Мае памеры 22-24 см даўжыні і вагу 61-69 г. Птушка з моцным целаскладам, вялікай квадратнай і выцягнутай галавой, моцнай і завостранай канічнай дзюбай, круглявымі крыламі, сярэднім хвастом з квадратным канцом, моцнымі і тоўстымі нагамі, хоць і не вельмі доўгімі. Апярэнне глянцава-чорнае з сінявата-фіялетавым водбліскам, толькі лоб, макушка галавы і патыліца) саламяна-жоўтага колеру.
Птушкі жывуць групамі да дзесяці асобін. Палююць на насякомых, іншых бесхрыбтовых і іх лічынак. Шлюбны сезон прыпадае на сезон дажджоў. Гнёзды будуюць у гушчы расліннасці. Усе члены групы дапамагаюць у доглядзе нашчадства.
У лютым 2024 года група навукоўцаў з Тэхаскага ўніверсітэта ў Эль-Паса (UTEP) упершыню ў гісторыі сфатаграфавала птушку Prionops alberti, якая раней была занесена амерыканскай арганізацыяй па ахове птушак у «спіс страчаных»[1][2].