SCM
Выгляд
| SCM (System Capital Management) | |
|---|---|
| | |
| Тып | акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 2000 |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Рынат Ахметаў |
| Галіна | холдынг |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Метінвест, ДТЕК, Першы ўкраінскі міжнародны банк, Укртэлекам, Эста Холдынг, UMG Investments, Портінвест, Лемтранс, HarvEast Holding |
| Сайт | scm.com.ua |
SCM (System Capital Management) — інвестыцыйная кампанія ў Украіне.
Заснавана 15 лістапада 2000 года ў Данецку[1]. 100 % акцый належыць украінскаму прадпрымальніку Рынату Ахметаву[2].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]SCM валодае кантрольнымі пакетамі акцый больш за 100 прадпрыемстваў горна-металургічнай прамысловасці, энергетыкі, банкаўскай сферы, страхавой сферы, тэлекамунікацый, сферы нерухомасці і іншых галін эканомікі.
- Метінвест (Азоўсталь, ММК імя Ільіча, Аўдзееўскі коксахімічны завод і інш.) — кампанія, якая кіруе горна-металургічнымі актывамі SCM
- ДТЕК (Паўлаградвуголь, Шахта «Камсамолец Данбаса» і інш.) — кампанія, якая кіруе энергетычнымі актывамі SCM
- Першы ўкраінскі міжнародны банк — фінансавыя актывы SCM
- Укртэлекам — аператар фіксаванай і мабільнай сувязі
- Эста Холдынг (Гатэль «Опера», ЦУМ) — кампанія, якая кіруе актывамі SCM у сферы нерухомасці
- UMG Investments — кампанія па кіраванні актывамі сыравіннай галіны
- Портінвест — кампанія, якая аб’ядноўвае ўсе партовыя актывы SCM
- Лемтранс — транспартна-экспедытарская кампанія
- HarvEast Holding — кампанія, якая кіруе сельскагаспадарчымі актывамі SCM
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Систем Кэпитал Менеджмент
- ↑ news.finance.ua(недаступная спасылка). Ахметов сконцентрировал 100% акций СКМ. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 10 верасня 2022.