Ігнацы Тызенгаўз
Ігнацы Тызенгаўз | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1760 |
Дата смерці | 1822 |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Людвік Тызенгаўз[d] |
Маці | Барбара з Зыбергаў[d] |
Жонка | Марыяна з Пшаздзецкіх[d] і Ганна з Бягінскіх[d] |
Дзеці | Канстанцін Тызенгаўз, Адольф Рудольф Тызенгаўз, Аляксандра з Тызенгаўзаў[d] і Сафія Шуазёль-Гуф’е |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Ігнацы Тызенгаўз (1760 — 1822) — вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-маёр арміі Вялікага княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1760 годзе.
У часы Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 годзе быў адміністратарам Лідскага павета. Камандаваў палком пешай гвардыі. У 1793 годы быў захоплены ў палон расейцамі і да 1795 года знаходзіўся пад арыштам.
Вярнуўшыся на радзіму гаспадарыў у сваіх шматлікіх уладаннях.
Падчас вайны 1812 года ўваходзіў у склад Часовага ўраду ВКЛ. За дапамогу ў стварэнні пяхотнага палка і артылерыйскай роты атрымаў Залаты Крыж Ордэна Ганаровага легіёна.
Пасля паразы Напалеона пад Масквой разам з рэшткамі Вялікай арміі трапіў у Еўропу. Яго маёмасць была секвестравана.
Пасля напалеонаўскіх войнаў і аб'яўлення царскай амністыі вярнуўся на радзіму. Атрымаў назад усю адабраную раней маёмасць і землі.
Быў жанаты з Марыянай Пшаздзецкай, з якой меў двух сыноў (Адольфа і Канстанціна) і дзвюх дачок (Аляксандру і Сафію).
Кавелер Ордэна Белага Арла і Ордэна Святога Станіслава.
Памёр у 1822 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |