Перайсці да зместу

Адольф Рудольф Тызенгаўз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Рудольф Тызенгаўз
Дата смерці 1830
Грамадзянства
Бацька Ігнацы Тызенгаўз
Маці Марыяна з Пшаздзецкіх[d]
Жонка Генавефа з Пуслоўскіх[d]
Дзеці Германцыя Марыя з Тызенгаўзаў[d] і Юзэфа з Тызенгаўзаў[d]

Адольф Рудольф Тызенгаўз (пам. 1830) — палкоўнік артылерыі ў напалеонаўскай арміі, уладальнік Жалудка.

Нарадзіўся ў 1782 годзе (па іншых крыніцах — у 1790 годзе) у сяле Пячора (зараз — Вінніцкая вобласць Украіны). Атрымаў разнапланавую адукацыі, і дзякуючы расповядам бацькі пра знакамітага прашчура Антонія зацікавіўся тэатрам. Але ўсё ж такі большую перавагу аддаваў музыцы.

У вайну 1812 года ваяваў на баку Напалеона. У Жалудку сфармаваў конна-артылерыйскую роту. Яна налічвала 124 чалавекі, 131 каня і павінна была атрымаць на сваё ўзбраенне 12 гармат. 13 ліпеня 1812 года Рудольф Тызенгаўз атрымаў званне палкоўніка артылерыі ў напалеонаўскай арміі.

Пасля паразы французскага войска быў вымушаны эміграваць.

Па амністыі і рэабілітацыі шляхты вяртаецца ў Жалудок і займаецца грамадскай дзейнасцю, развівае гаспадарку і ўпарадкоўвае сядзібу і парк.

У 40 год ажаніўся з дачкой Слонімскага маршалка Жэнеўевай Пуслоўскай, якая нарадзіла яму трох дачок. Ён арганізаваў у сваім жалудоцкім палацы скрыпкавы квартэт, меў у сваёй калекцыі адну са скрыпак Страдзівары.

Памёр у 1830 годзе ў у Жалудку.