Ілья Валянцінавіч Руцкі
| Поўнае імя | Ілья Валянцінавіч Руцкі | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся | 
3 снежня 1999[1] (25 гадоў) | 
||||||||||||
| Грамадзянства | 
 | 
||||||||||||
| Рост | 176 см | ||||||||||||
| Вага | 69 кг[1] | ||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
| Клуб | 
 | 
||||||||||||
| Нумар | 19 | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
  | 
|||||||||||||
  | 
|||||||||||||
Ілья Руцкі (нар. 3 снежня 1999, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-3 «Дынама», з восені 2015 года далучыўся да бабруйскай «Белшыны», дзе выступаў за юнацкія каманды. У 2017 годзе пачаў гуляць за асноўную каманду клуба ў Першай лізе. У красавіку 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з «Белшынай»[2]. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды, на наступны год дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2020 рыхтаваўся з «Белшынай», аднак у сакавіку 2020 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[3], дзе таксама неўзабаве стаў іграком асновы. Пакінуў каманду па заканчэні арэнды ў снежні 2020 года[4].
У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію» і ў сакавіку падпісаў кантракт[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы першага тура супраць «Іслачы» (0:1). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, у другой палове 2021 года часцей заставаўся на лаўцы запасных, а з лета 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2023 нярэдка выконваў функцыі капітана каманды.
У снежні 2023 года пакінуў «Славію»[6] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[7].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы | 
|---|---|---|---|---|---|
| 2017 | Д2 | Белшына | 4 | 0 | |
| 2018 | Д2 | Белшына | 25 | 0 | |
| 2019 | Д2 | Белшына | 21 | 0 | |
| 2020 | Д2 | Спадарожнік | 20 | 0 | |
| 2021 | Д1 | Славія | 14 | 0 | |
| 2022 | Д1 | Славія | 28 | 1 | |
| 2023 | Д1 | Славія | 24 | 2 | 
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://fcslavia.by/ru/player/ruckiy-0
 - ↑ Руцкий оформил трудовые отношения с ФК "Белшина" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (5 красавіка 2018). Праверана 9 снежня 2023.
 - ↑ Защитник Илья Руцкий подписал контракт со "Спутником" (руск.). football.by (24 сакавіка 2020). Праверана 9 снежня 2023.
 - ↑ «Спутник» покинули 7 футболистов. Ранее сообщалось, что клуб может быть расформирован (руск.)(недаступная спасылка). by.tribuna.com.
 - ↑ Футбол. Илья Руцкий стал игроком "Славии" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 4 мая 2021.
 - ↑ Руцкий и Каратай расстались со "Славией" (руск.). football.by (8 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.
 - ↑ Руцкий перешел из "Славии" в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (28 снежня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.