Цімафей Сяргеевіч Шаркоўскі
| Поўнае імя | Цімафей Сяргеевіч Шаркоўскі | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
4 лютага 2004[1] (21 год) |
||||||
| Грамадзянства |
|
||||||
| Рост | 170 см[2] | ||||||
| Вага | 59 кг[2] | ||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||
| Клуб |
|
||||||
| Нумар | 21 | ||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Цімафей Шаркоўскі (нар. 4 лютага 2004, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у юнацкім узросце перабраўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. 22 чэрвеня 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду БАТЭ, калі адгуляў другі тайм матча Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1) і адзначыўся забітым голам. З чэрвеня 2022 года стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе барысаўчан. 18 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:1).
У чэрвені 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[3]. У верасні 2023 года папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[4].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2022, 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2020 | дубль | БАТЭ | 24 | 9 | |
| 2021 | дубль | БАТЭ | 24 | 4 | |
| 2022 | Д1 | БАТЭ | 13 | 0 | |
| 2023 (1) | Д1 | БАТЭ | 4 | 0 | |
| 2023 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 4 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://fcbate.by/team/duplicate/64
- ↑ а б https://www.fcbate.by/team/base/84
- ↑ Тимофей Шарковский покинул БАТЭ (руск.). football.by (19 чэрвеня 2023). Праверана 21 чэрвеня 2023.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписал бывшего игрока БАТЭ (руск.). football.by (1 верасня 2023). Праверана 1 верасня 2023.