Перайсьці да зьместу

Інтэрнасьёнал Порту-Алегры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інтэрнасьёнал
Поўная назва Sport Club Internacional
Заснаваны 4 красавіка 1909
Горад Порту-Алегры, Бразылія
Стадыён Бэйра-Рыю
Умяшчальнасьць: 56 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
internacional.com.br

«Інтэрнасьёнал» (па-партугальску: Internacional) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клюб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай зьяўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клюбу чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». Хатні стадыён каманды. Клюб зьяўляецца адным з трох клюбаў, якія бралі ўдзел у Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі ад пачатку ейнага заснаваньня. «Інтэрнасьёнал» мае лякальнае дэрбі зь іншым клюбам з Порту-Алегры «Грэмію».

У 2006 годзе «Інтэрнасьёнал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс. У сьнежні таго ж году «Інтэр» атрымаў перамогу ў клюбным чэмпіянаце сьвету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу эўрапейскай Лігі чэмпіёнаў гішпанскую «Барсэлёну». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі, аказаўшыся мацней за мэксыканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьёнал» першым сярод бразыльскіх клюбаў заваяваў Паўднёваамэрыканскі кубак, другі па значнасьці турнір кантынэнту. Такім чынам, клюб стаў уладальнікам усіх існых на сёньня міжнародных трафэяў паўднёваамэрыканскага футболу. У 2010 годзе клюб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

Энрыке Попэ зьяўляецца адным з братоў-фундатараў клюбу

Фундатарамі клюбу лічацца нашчадкі італьянскіх эмігрантаў браты Энрыке, Жазэ і Луіс Попэ. У 1901 годзе яны пераехалі з Сан-Паўлу ў Порту-Алегры, аднак ня здолелі знайсьці клюб, за які бы маглі выступаць. На той час у горадзе існавала толькі два футбольныя клюбы, аднак абодва клюбы былі прыватнімі, і ў іх выступалі толькі гульцы зь нямецкім паходжаньнем. У 1909 годзе браты Попэ запрасілі групу студэнтаў і іншых зацікаўленых людзей на паседжаньне 4 красавіка 1909 году з мэтай стварэньня новага футбольнага клюбу, які атрымаў назву «Інтэрнасьёнал».

Больш за 40 чалавек прагаласавалі на назву «Інтэрнасьёнал», што тычыцца дактрыны клюбу, які быў створаны для ўсіх незалежна ад паходжаньня, нацыянапльнасьці і сацыяльнага статусу.

Трэніроўкі ў новым клюбе пачаліся ўжо ў красавіку, аднак спарынг-матчы праходзілі ў асноўным толькі ўнутры самой каманды. Першай пляцоўкай «Інтэрнасьёналу» стаў раён Ільёта на Руа-Арлінда ў заходняй частцы гораду. Характэрна, што гэтая плошча ў раёне Азэньню цяпер знаходзіцца бліжэй да стадыёну «Грэмію», чым да арэны Бэйра-Рыю, якая разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы заліву Гуаіба на некалькі кварталаў далей, на паўднёва-захад, чым арэна «трохкаляровых».

18 ліпеня «Інтэр» правёў свой першы матч супраць клюбу «Грэмію» на іхнай пляцоўцы. «Інтэрнасьёнал» трываў паразу з вынікам 10:0. Другі ж матч, які праёшоў 7 верасьня, склаўся куды больш удала: «Інтэр» згуляў унічыю 0:0 з адной зь лепшых каманд гораду «Вайсковым футбольным клюбам» (парт. Militar Football Club). Першую перамогу і першы гол у гісторыі клюб адсьвяткаваў 12 кастрычніка 1909 году, абыграўшы ўсё той жа «Вайсковы футбольны клюб» зь лікам 2:1.

1975, 1976, 1979
1992
1927, 1934, 1940, 1941, 1942, 1943, 1944, 1945, 1947, 1947,
1948, 1950, 1951, 1952, 1953, 1955, 1961, 1969, 1970, 1971,
1972, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978, 1981, 1982, 1983, 1984,
1991, 1992, 1994, 1997, 2002, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009
2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2025
2006
2006, 2010
2008
2007, 2011
Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Уругваю Бр Сэрхіё Рочэт Edit this on Wikidata 1993
2 Сьцяг Бразыліі Аб Рамон Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Бразыліі Аб Вітан Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Бразыліі ПА Фэрнанду Edit this on Wikidata 1987
7 Сьцяг Калюмбіі Нап Хаан Карбанэра Edit this on Wikidata (ар. Расінг) 1999
8 Сьцяг Бразыліі ПА Бруну Энрыке Edit this on Wikidata 1989
10 Сьцяг Бразыліі ПА Алан Патрык Edit this on Wikidata (капітан) 1991
11 Сьцяг Парагваю ПА Оскар Рамэра Edit this on Wikidata 1992
12 Сьцяг Бразыліі Бр Іван Куарэзма Edit this on Wikidata 1997
13 Сьцяг Эквадору Нап Энэр Валенсія 1989
15 Сьцяг Бразыліі Аб Бруну Гомэс Edit this on Wikidata 2001
16 Сьцяг Бразыліі ПА Раналду Соўза Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Бразыліі Нап Бруну Табата Edit this on Wikidata 1997
18 Сьцяг Бразыліі Аб Жуніньню Edit this on Wikidata 1995
19 Сьцяг Калюмбіі Нап Рафаэль Сантас Барэ 1995
20 Сьцяг Бразыліі Аб Клэйтан Сампаю Edit this on Wikidata 2000
21 Сьцяг Бразыліі Нап Вэсьлі Рыбэйру Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Бразыліі Бр Каўан Жэзус 2003
23 Сьцяг Парагваю Аб Алян Бэнітэс Edit this on Wikidata 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Бразыліі Бр Антані Edit this on Wikidata 2002
25 Сьцяг Аргентыны Аб Габрыель Мэркада 1987
26 Сьцяг Аргентыны Аб Алехандра Бэрнабэй Edit this on Wikidata 2000
27 Сьцяг Бразыліі Аб Каіке Роша Edit this on Wikidata 2001
28 Сьцяг Бразыліі Нап Вітыньню Edit this on Wikidata (ар. Дынама К.) 1999
29 Сьцяг Бразыліі ПА Т’ягу Мая Edit this on Wikidata 1997
33 Сьцяг Бразыліі ПА Дыегу Роса Edit this on Wikidata (ар. Баія) 2002
34 Сьцяг Бразыліі Нап Габрыел Карвальлю Edit this on Wikidata 2007
35 Сьцяг Аргентыны Аб Браян Агірэ Edit this on Wikidata 2000
37 Сьцяг Бразыліі ПА Ягу Нуал 2007
39 Сьцяг Бразыліі ПА Луіс Атавію Edit this on Wikidata 2007
41 Сьцяг Бразыліі Аб Віктар Габрыел 2004
45 Сьцяг Бразыліі Нап Лука Edit this on Wikidata 2003
47 Сьцяг Бразыліі Нап Густаву Праду Edit this on Wikidata 2005
48 Сьцяг Бразыліі Нап Лука Друманд Edit this on Wikidata 2004
49 Сьцяг Бразыліі Нап Рыкарду Матыяс Edit this on Wikidata 2006
Сьцяг Бразыліі ПА Рышард Edit this on Wikidata 1994
Сьцяг Бразыліі Нап Алешандрэ Алеман Edit this on Wikidata 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/6600/