Перайсьці да зьместу

Флумінэнсі Рыю-дэ-Жанэйру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флумінэнсі
Поўная назва Fluminense Football Club
Заснаваны 1902
Горад Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія
Стадыён Маракана
Умяшчальнасьць: 78 639
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2024 13 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fluminense.com.br/… (парт.)

«Флумінэ́нсі» (па-партугальску: Fluminense Football Club) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру, заснаваны ў 1902 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Бразыліі (1970, 1984, 2010, 2012), 31-разовы чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру. Клюб зьяўляецца адным з чатырох традыцыйных грандаў свайго штату разам з «Фламэнгу», «Батафогу» і «Вашку да Гама» і адным з традыцыйна наймацнейшых футбольных клюбаў Бразыліі, сузаснавальнік Клюбу трынаццаці, арганізацыі самых папулярных і тытулаваных клюбаў Бразыліі. Агульная колькасьць заўзятараў клюбу дасягае 9 млн чалавек.

Фундатар «Флумінэнсі» Оскар Кокс.

Футбольны клюб «Флумінэнсі» быў заснаваны 21 ліпеня 1902 году ў раёне Ларанжэйрас гораду Рыю-дэ-Жанэйру групай маладых футбольных энтузіястаў на чале з Оскарам Коксам, грамадзянінам Ангельшчыны. Фокс нарадзіўся ў Бразыліі і пазнаёміўся з футболам падчас навучаньня ў Эўропе. Кокс пасьля быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу[2]. Такім чынам, гэта быў першы футбольны клюб, заснаваны ў горадзе, а самым папулярным відам спорту ў той час было акадэмічнае веславаньне[3].

Першы афіцыйны матч быў згуляны супраць цяпер ня існага футбольнага клюбу «Рыю». «Флумінэнсі» перамог зь лікам 8:0[4]. Першы тытул быў здабыты ў 1906 годзе, калі «Флумінэнсі» выйграў чэмпіянат штату Рыю-дэ-Жанэйру[4]. У 1911 годзе рознагалосьсі паміж гульцамі «Флумінэнсі» прывялі да стварэньня асобнага клюбу «Фламэнгу»[4]. Дэрбі паміж гэтымі камандамі вядомае як Фла-Флу і лічыцца адным з найбуйнейшых у гісторыі бразыльскага футболу[5]. Да 1922 году ў «Флумінэнсі» налічвалася ўжо 4 тысячы сябраў, а стадыён на 25 тысяч чалавек уражваў нават клюбы з Эўропы[6].

Каманда «Флумінэнсі» ў 1960 годзе.

Чэмпіянат сьвету 1950 году ўмацаваў футбол у краіне, у выніку чаго найбуйнейшыя каманды краіны, якія звычайна бралі ўдзел толькі ў мясцовых турнірах, пачалі спаборнічаць з камандамі зь іншых дзяржаваў. Дзеля правядзеньня такіх спаборніцтваў была пабудаваная Маракана, якая стала найбуйнейшым стадыёнам у сьвеце на той час. Гэты стадыён стаў хатнім для «Флумінэнсі»[7]. У 1951 годзе каманда стала чэмпіёнам Лігі Карыёкі, што азначала кваліфікацыю каманды на Кубак Рыю 1952 году. У тым складзе былі выбітныя гульцы, якія прадстаўлялі бразыльскую зборную, як то Карлус Кастыльлю, Піндару, Піньейру, Дыдзі, Арланду Пінгу дэ Ору і Тэле Сантана. З 1960-х гадоў у Бразыліі пачалі ладзіцца першыя нацыянальныя чэмпіянаты, каб краіна магла накіраваць сваіх прадстаўнікоў на Кубак Лібэртадорэс. Першы нацыянальны тытул «Флумінэнсі» здабыў у 1970 годзе.

Футбалісты зноў сталі чэмпіёнамі Бразыліі ў 1984 годзе, згуляўшы ў фінале супраць супернікаў з «Вашку да Гама». Цягам дзесяцігодзьдзя яны таксама здабылі тры тытулы чэмпіёнаў штату запар у 1983, 1984 і 1985 гадах, перамогшы свайго галоўнага суперніка «Фламэнгу» ў фінале першых двух з памянёных гадоў. У канцы 1980-х гадоў быў створаны Кубак Бразыліі, натхнёны кубкавымі турнірамі, якія ладзяцца ў эўрапейскіх краінах. «Флумінэнсі» ўпершыню выйшаў у фінал кубка ў 1992 годзе, але зазнаў паразу ад «Інтэрнасьёналу» ў сэрыі пэнальці ў спрэчным матчы ў Порту-Алегры.

Кашуля хатняй формы каманды сэзону 2022 году.
1970, 1984, 2010, 2012
2007
1906, 19071, 1908, 1909, 1911, 1917, 1918, 1919, 1924, 1936,
1937, 1938, 1940, 1941, 1946, 1951, 1959, 1964, 1969, 1971,
1973, 1975, 1976, 1980, 1983, 1984, 1985, 1995, 2002, 2005,
2012, 2022, 2023
  • Кубак Рыю: 1
1952
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 2
1957, 1960
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Фабію Дэйвасан Edit this on Wikidata 1980
2 Сьцяг Бразыліі Аб Самуэл Шавіер Edit this on Wikidata 1990
3 Сьцяг Бразыліі Аб Т’ягу Сылва (капітан) 1984
4 Сьцяг Бразыліі Аб Ігнасію Edit this on Wikidata 1996
5 Сьцяг Уругваю ПА Факунда Бэрналь Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Бразыліі Аб Рэнэ Edit this on Wikidata 1992
7 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Ефэрсан Сатэльда Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Мартынэльлі Edit this on Wikidata 2001
9 Сьцяг Бразыліі Нап Эвэралду Стум Edit this on Wikidata 1991
10 Сьцяг Бразыліі ПА Гансу Edit this on Wikidata 1989
11 Сьцяг Бразыліі Нап Кену Edit this on Wikidata 1991
12 Сьцяг Калюмбіі Аб Габрыель Фуэнтэс Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Аргентыны Нап Хэрман Кана Edit this on Wikidata 1988
16 Сьцяг Бразыліі ПА Густаву Нанату Edit this on Wikidata (ар. Сантус) 1998
17 Сьцяг Уругваю Нап Агустын Канобіё Edit this on Wikidata 1998
18 Сьцяг Парагваю ПА Рубэн Лескана Edit this on Wikidata 2004
19 Сьцяг Уругваю Нап Хаакін Лявэга Edit this on Wikidata 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Бразыліі Аб Ігар Рабэльлю Edit this on Wikidata 1995
22 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Фрэйтэс Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Бразыліі Аб Гуга Edit this on Wikidata 1998
26 Сьцяг Бразыліі Аб Маноэл Edit this on Wikidata 1990
27 Сьцяг Бразыліі Бр Марсэлу Піталуга Edit this on Wikidata 2002
28 Сьцяг Бразыліі Нап Рыкелмэ Фэліпэ Edit this on Wikidata 2007
29 Сьцяг Бразыліі Аб Т’ягу дус Сантус Edit this on Wikidata 1989
30 Сьцяг Калюмбіі Нап Сант’яга Марэна Edit this on Wikidata 2000
32 Сьцяг Аргентыны ПА Люсіяна Акоста Edit this on Wikidata 1994
35 Сьцяг Бразыліі ПА Эркулес Пэрэйра Edit this on Wikidata 2000
45 Сьцяг Бразыліі ПА Ліма Edit this on Wikidata 1996
55 Сьцяг Бразыліі ПА Волес Даві Edit this on Wikidata 2007
66 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Жансэ 2005
90 Сьцяг Калюмбіі Нап Кевін Сэрна Edit this on Wikidata 1997
94 Сьцяг Бразыліі ПА Атавію Edit this on Wikidata 1994
98 Сьцяг Бразыліі Бр Вітар Эўдэс Edit this on Wikidata 1998
99 Сьцяг Бразыліі Нап Джон Кенэдзі Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]